Ракетны абстрэл Дэлятына
Атака на Дэлятын ў 2022 годзе — ракетны ўдар па падземным складзе зброі ў Дэлятыне Надвірнянскага раёна Івана-Франкоўскай вобласці. Першае заяўленае ўжыванне Расіяй гіпергукавой зброі Х-47М2 «Кінжал » падчас расійска-ўкраінскай вайны.[1][2][3][4][5] Гісторыя19 сакавіка Міністэрства абароны Расійскай Федэрацыі паведаміла, што расійскія вайскоўцы ўжылі гіпергукавыя ракеты комплексу «Кінжал » для знішчэння падземнага сховішча ў Дэлятыне.[6][7] Прэс-сакратар камандавання ВПС УСУ Юрый Ігнат пацвердзіў ракетны ўдар па Дэлятыну.[8] Мінабароны Украіны пацвердзіла атаку на склады, але не змагло вызначыць пэўны тып зброі, якой яна была здзейснена. Акрамя таго, па звестках міністэрства: «На жаль, Украіна стала палігонам для выпрабаванняў арсенала ракетнага ўзбраення Расіі. Яны выкарыстоўваюць аператыўна-тактычныя комплексы „Іскандэр“, крылатыя ракеты „Калібр “ і іншыя: Х-101 , Х-55 , Х- 555».[9] Афіцыйныя асобы ЗША пацвердзілі CNN, што Расія запусціла магутныя гіпергукавыя ракеты па Украіне, што стала першым вядомым ужываннем такіх ракет у баявых дзеяннях. Расія заявіла, што ў пятніцу прымяніла гіпергукавыя ракеты для знішчэння склада боепрыпасаў у Дэлятыне. Запускі, імаверна, былі прызначаны для праверкі зброі і адпраўкі паведамлення Захаду пра расійскія магчымасці.[10] Расійскае відэаРасія апублікавала відэазапіс ракетнага ўдару па зброевым складзе ў Дэлятыне, населеным пункце на паўднёвым захадзе Украіны, усяго за 100 кіламетраў ад мяжы з Румыніяй. Увечары 19 сакавіка The War Zone атрымала спадарожнікавыя здымкі амерыканскай кампаніі Planet Labs , якія пацвярджаюць, што на відэа Мінабароны Расіі бачны ўдар не па буйным складзе на захадзе Украіны, а па ферме або вялікім куратніку на паўднёвым усходзе Харкаўскай вобласці. Здымкі зроблены 12 сакавіка 2022 года, за тыдзень да публікацыі відэа і распаўсюджвання інфармацыі пра выкарыстанне «Кінжала ». Да таго часу ферма ўжо была часткова разбурана.[11] Гл. таксамаЗноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia