Ральф-разбуральнік
«Ральф-разбуральнік» (англ.: Wreck-It Ralph) — амерыканскі анімацыйны фільм студыі «Walt Disney Animation Studios» 2012 года. Пераможца прэміі «Эні» (2012) у намінацыі «Найлепшы анімацыйны поўнаметражны фільм». СюжэтГраміла Ральф вось ужо 30 гадоў жыве ў гульнявым аўтамаце, дзе павінен разбураць дом, які адбудоўваецца гульцом з дапамогай героя з чароўным малатком — Майстра Фелікса-малодшага. Настае момант, калі Ральф не можа цярпець гэты парадак: герою дастаюцца абсалютна ўсе ўшанаванні, а злыдзень па ролі павінен цярпець — калі не здзекі і зневажэнне, то маўклівае грэбаванне. Даведаўшыся ў жыхароў дома, якія сабраліся на вечарынку з нагоды трыццацігоддзя гульні, спосаб, якім яны гатовы прызнаць яго заслугі, Ральф адпраўляецца на пошукі залатога медаля ў іншых гульнях. Ральфу шанцуе, і ён знаходзіць персанажа, які, у сваю чаргу, стаміўся гуляць ролю другараднага героя гульні Hero’s Duty. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia