Раман Юр’евіч Куляшоў
Раман Куляшоў (нар. 14 чэрвеня 2003, Магілёў) — беларускі футбаліст, паўабаронца. Клубная кар’ераВыступаў за юнацкія каманды магілёўскага «Дняпра», а ў лютым 2020 года падпісаў кантракт з клубам[2]. У сезоне 2020 некалькі разоў з’яўляўся на полі ў Другой лізе. У 2021 годзе, пасля выхаду «Дняпра» ў Першую лігу, застаўся ў Другой лізе ў складзе рэзервовай каманды «Дняпро-Юні». Да сезона 2022 стаў рыхтавацца з асноўнай камандай «Дняпра», якая пазней атрымала месца ў Вышэйшай лізе. Дэбютаваў у Вышэйшай лізе 20 сакавіка 2022 года ў матчы першага тура супраць бабруйскай «Белшыны» (0:0), калі выйшаў на замену ў другім тайме. У далейшым працягваў часам выхадзіць на замену ў асноўнай камандзе. У ліпені 2023 года быў аддадзены ў арэнду ў «Слонім-2017»[3]. У лютым 2024 года на правах арэнды далучыўся да «Оршы»[4], аднак яшчэ да пачатку новага сезона арэнда была скасавана[5], а неўзабаве паўабаронца пакінуў і «Дняпро»[6]. Дасягненні
Статыстыка выступленняў
Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia