Раман Юр’евіч Сцяпанаў
Раман Сцяпанаў (нар. 6 жніўня 1991, Смалявічы) — беларускі футбаліст, брамнік клуба «Маладзечна». Малодшы брат Рамана, Мікіта, таксама футбаліст. Клубная кар’ераВыхаванец прыватнай футбольнай школы Віктара Дарміна ў Смалявічах. Гуляў за дубль барысаўскага БАТЭ, а з 2010 года выступаў у Першай лізе за «Рудзенск», дзе ў хуткім часе стаў асноўным брамнікам. У сакавіку 2012 года перайшоў у жодзінскае «Тарпеда-БелАЗ». У сезоне 2013 стаў другім брамнікам, нярэдка з’яўляўся ў стартавым складзе. Заставаўся другім брамнікам клуба і ў сезоне 2014, але правёў у ім толькі адзін матч у аснове. У студзені 2015 года падоўжыў кантракт з «Тарпеда-БелАЗ»[3]. У сезоне 2015 аднойчы з’явіўся на полі ў чэмпіянаце Беларусі. У студзені 2016 года па заканчэнні кантракта пакінуў Жодзіна[4]. Пасля зыходу з «Тарпеда-БелАЗ» накіраваўся на прагляд у мікашэвіцкі «Граніт»[5], але ў лютым, не падыйшоўшы «Граніту», далучыўся да наваполацкага «Нафтана». У сакавіку падпісаў пагадненне з навапалачанамі[6]. У складзе «Нафтана» стаў другім брамнікам пасля Ігара Даўгялы. Па заканчэнні сезона 2016 пакінуў Наваполацк[7]. У лютым 2017 года стала вядома, што Раман стаў іграком «Смалявічаў-СТІ»[8]. Па выніках сезона 2017 клуб выйшаў у Вышэйшую лігу. Да сезона 2018 пачынаў рыхтавацца са «Смалявічамі», аднак у лютым 2018 года па пагадненні бакоў пакінуў клуб[9] і далучыўся да мінскага «Тарпеда», з якім неўзабаве падпісаў кантракт[10]. Сезон 2018 пачынаў у якасці другога брамніка пасля Канстанціна Рудзянка, гуляў за дубль, а з ліпеня (пасля зыходу Рудзянка) стаў асноўным брамнікам каманды. У пачатку сезона 2019 заставаўся асноўным брамнікам тарпедаўцаў, але пазней саступіў месца Арцёму Лявонаву. У ліпені 2019 года ў сувязі з фінансавымі праблемамі пакінуў «Тарпеда», а ў жніўні стаў іграком брэсцкага «Руха»[11]. Дапамог «Руху» выйсці ў Вышэйшую лігу, быў адным з асноўных брамнікаў каманды, чаргуючыся ў складзе з Аляксандрам Нячаевым. У студзені 2021 года разарваў кантракт з «Рухам»[12]. У студзені 2021 года стаў трэніравацца з брэсцкім «Дынама», з якім у лютым падпісаў пагадненне[13]. Стаў асноўным брамнікам каманды, у сезоне 2021 правёў без замен усе 29 матчаў чэмпіянату Беларусі. У студзені 2022 года перайшоў у салігорскі «Шахцёр»[14]. Быў рэзервовым брамнікам, згуляў за «Шахцёр» у адным матчы чэмпіянату і двух матчах Кубка Беларусі. У лютым 2023 года па ўзаемнай згодзе разарваў кантракт з салігорскім клубам[15] і хутка далучыўся да казахстанскага «Кызыл-Жара», у складзе якога пачаў сезон 2023[16][17]. Пакінуў клуб у студзені 2024 года[18]. У сакавіку 2024 года стаў іграком «Маладзечна»[19]. ДасягненніГрамадзянская пазіцыяПасля жорсткага разгону акцый пратэстаў, выкліканых масавымі фальсіфікацыямі на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, збіцця і катаванняў затрыманых пратэстоўцаў, разам з 92 іншымі беларускімі футбалістамі выступіў з асуджэннем гвалту ў Беларусі[20]. Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia