Расавая тэорыя Гюнтэра

Прапаганда Нардычнай расы
⚙️  Трэці рэйх Нацыянал-сацыялізм
Асноўныя паняцці

Дыктатура Правадырызм Правая ідэалогія Шавінізм Расавая палітыка Мілітарызм Антыдэмакратызм

Ідэалогія

Фёлькішэ бевегунг «25 пунктаў» • «Мая барацьба» • Унтэрменш Нюрнбергскія расавыя законы Расавая тэорыя Гюнтэра Расавая палітыка «Міф дваццатага стагоддзя»

Гісторыя

Трэці рэйх Ноч доўгіх нажоў Крыштальная ноч Другая сусветная вайна Вырашэнне чэшскага пытання / яўрэйскага пытання Катастрофа еўрапейскага яўрэйства Халакост Нюрнбергскі працэс

Асобы

Адольф Гітлер Відкун Квіслінг Войцех Тука Генрых Гімлер Герман Герынг Рудольф Гес

Арганізацыі

НСДАП СА СС Гітлерюгенд Вервольф Саюз нямецкіх дзяўчат Юнгфольк Саюз дзяўчынак Зімовая дапамога Германскі працоўны фронт Сіла праз радасць Вера і прыгажосць Нацыянал-сацыялістычныя (мехкорпус авіякорпус народная дабрачыннасць жаночая арганізацыя саюз студэнтаў саюз урачоў саюз настаўнікаў саюз юрыстаў саюз дапамогі ахвярам вайны)

Нацысцкія партыі і рухі

Венгрыя Паўночны Каўказ Бельгія Нідэрланды Чачня Нарвегія Латвія Беларусь

Роднасныя паняцці

Фашызм Антыкамунізм Неанацызм Інтэгральны нацыяналізм Нацысцкі акультызм


Расавая тэорыя Гюнтэра — псеўданавуковая[1][2][3] канцэпцыя нямецкага яўгеніка Ханса Гюнтера[en] няроўнасці рас, іх здольнасцей да развіцця, працы і, наадварот, іх схільнасцей да дэградацыі, а таксама некаторых іншых аспектаў генезісу цывілізацыі. Тэорыя аказала значны ўплыў на расавую палітыку нацысцкай Германіі.

Апісанне

Вызначэннем паняцця расы стала сукупнасць характарыстык псіхічнага і фізічнага характару, якія праяўляюцца ў прадстаўніка пэўнай расы[4] (ням.: seelische Eigenschaften), што з’яўляецца неад’емнай часткай кожнага з тыпаў рас.

Тыпы рас

Раса Апісанне Распаўсюджаванне
Нардычная Высокія доліхацэфалы. Вузкі, выцягнуты твар, колер валасоў ад светлага да цёмна-русога, блакітныя або шэрыя вочы, вузкі, доўгі нос і вуглаваты, выступаючы падбародак. Іх характарызуюць як разважлівых, справядлівых, прадбачлівых, халодных, часта жорсткіх людзей. Яны займаюць першае месца па ўзроўні інтэлектуальных здольнасцей. Паўночная Германія і Галандыя, Латвія, Скандынавія, Усходняй Англія, Паўночная Польшча, Паўночна-Заходняя Расія, а таксама ўздоўж усяго Балтыйскага ўзбярэжжа, акрамя паўночнага (Эстонія).
Усходне-Балтыйская Брахіцэфалы нізкага або сярэдняга росту, шырокакасцявога, каржакаватага целаскладу. Шырокі твар, шэра-жоўтыя або шэра-карычневыя валасы, шэрыя або блакітныя вочы, адносна шырокі кароткі нос. Іх характарызуюць як гасцінных, цярплівых людзей з добрай фантазіяй, хуткімі перападамі настрою, якія не шануюць грошы і не здольныя прымаць рашэнні. Па інтэлектуальных здольнасцях яны займаюць прыкладна трэцяе месца. Усходнеславянскія, балтыйскія і паўночные фіна-угорскія краіны.
Сярэднземнаморская раса Доліхацэфалы невысокага росту, са стройным, вытанчаным целаскладам. Прапорцыі падобныя да паўночнага тыпу. Цёмны колер валасоў і вачэй, цёмная скура. Іх характарызуюць як вельмі эмацыйных, вясёлых, легкадумных людзей, злёгку схільных да жорсткасці і ляноты. Па інтэлектуальных здольнасцях яны займаюць пятае месца. Іспанія, Італія, Францыя (часткова), Ірландыя.
Дынарская раса Высокія брахіцэфалы, хударлявага целаскладу. Круглы твар, загарэлая скура, цёмна-карыя або чорныя вочы, вялікі нос. Іх характарызуюць як смелых, ганарлівых, грубых і запальчывых людзей. Яны займаюць другое месца па ўзроўні інтэлектуальных здольнасцей. Дынарскія Альпы, Аўстрыя і Украіна.

Гл. таксама

Крыніцы

  1. Alexander D. R., Numbers R. L. Biology and Ideology from Descartes to Dawkins. — University of Chicago Press, 2010. — P. 204.
  2. Виктор Шнирельман. "Цепной пес расы":... / COBA (руск.). www.sova-center.ru. Праверана 30 красавіка 2025.
  3. Токарев С. А. История зарубежной этнографии. М. : Высшая школа, 1978. С. 179—180.
  4. Charles E. Orser Jr. Race and Practice in Archaeological Interpretation. — University of Pennsylvania Press, 2013-04-19. — 321 с. — ISBN 978-0-8122-0325-7.
Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya