Святаполк Ізяславіч
Святаполк Ізяслававіч, у хрышчэнні Міхаіл (8 лістапада 1050[2] — 16 красавіка 1113[3], Вышгарад) — князь полацкі (1069—1071), наўгародскі (1078—1088), тураўскі (1088—1093), вялікі князь кіеўскі (1093—1113). БіяграфіяСын вялікага князя кіеўскага Ізяслава Яраславіча, старэйшага з сыноў вялікага князя Яраслава Уладзіміравіча. Як старэйшы з усіх Яраславічаў быў актыўным дзеячам. У 1069 годзе, пасля смерці ў Полацкубрата Мсціслава Ізяслававіча ён стаў полацкім князем, праўда, ненадоўга. Ужо ў 1071 годзе Усяслаў Брачыславіч выгнаў Святаслава з Полацка і пайшоў супраць іншага брата — Яраполка, але няўдала. Пасля выгнання з Полацка Святаполк быў пры бацьку, пакуль у 1078 годзе не атрымаў ноўгарадскі сталец, дзе сядзеў да 1088 года. У 1093 годзе стаў вялікім князем кіеўскім, але пакінуў за сабой і Тураў. У Кіеве са Святаполкам была і яго тураўская дружына, з якой ён раіўся, што не вельмі падабалася мясцовай арыстакратыі. Памёр у 1113 годзе. Пасля яго смерці Кіеў заняў Уладзімір Манамах. Крыніцы
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia