Расціслаў Міхайлавіч
Расціслаў Міхайлавіч (Расціслаў Славанскі, Расціслаў Галіцкі; 1227—1262, Бялград) — князь наўгародскі (1229—1230), князь галіцкі (1238, 1241), князь чарнігаўскі (1241—1243), бан Славоніі (1247—1248) і Мачвы (1248—1262). Сын Міхаіла Усеваладавіча Чарнігаўскага і дачкі Рамана Мсціславіча Галіцкага Марыі. БіяграфіяУ 1230 годзе пасля смуты ў Ноўгарадзе, яго бацька Міхаіл з’ехаў у Чарнігаў, зрабіўшы княжацкі пострыг сыну Расціславу у наўгародскім Сафійскім саборы, пакінуў яго ў горадзе, пад наглядам уладара Спірыдона, але ў гэтым жа годзе Наўгародцы заклікалі пераслаўскага князя Яраслава Усеваладавіча, ён пабыўшы два тыдні ў Ноўгарадзе, пасадзіў на княжанне ў Наўгародскай зямлі сваіх сыноў — княжычаў Фёдара і Аляксандра. Расціслаў з былым наўгародскім пасаднікам Унездам Вадовікам пераязджаюць у Таржок, дзе Расціславу наўгародцы паведамляюць, што яго бацька ім больш не князь, пасля гэтага яны пераязджаюць у Чарнігаў[6]. У 1238 годзе Расціслаў быў пакінуты бацькам у Галічы, адкуль у канцы года пачаў паход супраць Літвы. Адсутнасцю Расціслава і яго прыхільнікаў скарыстаўся Данііл Раманавіч і заняў Галіч, Расціслаў з’ехаў у Венгрыю да караля Белы IV, але пасля няўдалага сватаўства да яго дачкі Ганны вярнуўся ў Чарнігаў (1241), адкуль распачаў два паходы супраць Данііла. Пасля першага, які скончыўся няўдалай аблогай Бакоты, Данііл нанёс удар па саюзных Расціславу балахоўцах, а падчас другога Расціславу нават удалося ненадоўга заняць Перамышль і Галіч. У 1243 годзе Расціслаў ажаніўся з прынцэсай Ганнай Венгерскай, дачкой караля Венгрыі Белы IV, і з дапамогай цесця і палякаў распачаў апошнюю спробу авалодаць Галічам, якая скончылася паражэннем у 1245 годзе. Пасля разгрому пад Яраславам Расціслаў схаваўся ў Венгрыі, дзе атрымаў у валоданне ад цесця банат Славоніі, а ў 1247 годзе спецыяльна створаны банат Мачва — міжрэчча Дуная, Дрыны, Савы і Моравы са сталіцай у Бялградзе. У сярэдзіне 1250-х гадоў ён паспрабаваў умяшацца ва ўнутраныя справы Балгарыі, выдаўшы сваю дачку, Лізавету, за балгарскага цара Міхаіла I Асеня. Пасля чаго, з прычыны маленства цара, аказваў вялікі ўплыў на палітыку Балгарыі. Спрыяў заключэнню Рэгінскага міру паміж Балгарыяй і Нікейскай імперыяй У 1256 годзе Расціслаў пад відам абароны сваёй дачкі Лізаветы, якая пасля смерці мужа выйшла замуж за новага балгарскага цара (Каламана II Асеня) прыйшоў з войскам да Тырнава. Каламан II Асень бег. Пасля чаго Расціслаў абвясціў сябе царом Балгарыі[7], спрабаваў зацвердзіцца ў краіне, але не быў прыняты мясцовай знаццю і не змог узяць пад свой кантроль сталіцу. Пацярпеўшы няўдачу, вярнуўся да сябе на Дунай, у Бялград, дзе і памёр у 1262 годзе. Аж да смерці Расціслаў называў сябе князем галіцкім. Сям’я і дзеці
Паводле адной з гіпотэз, сынам Расціслава мог быць балгарскі цар Міца Асень. Гл. таксамаЗноскі
Літаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia