Марыя Васількаўна
Марыя Васількаўна (не пазней 1131 — пасля 1194) — полацкая княжна. Дачка полацкага князя Васількі Святаславіча, праўнучка Усяслава Брачыславіча. У 1143 годзе выдана замуж за Святаслава Усеваладавіча, з 1180 года вялікага князя кіеўскага. З летапісаў вядома толькі як Васількаўна або жонка Святаслава, імя Марыя згадана ў Любецкім сінодыку. Марыя мела вялікі ўплыў на мужа, так, у 1180 годзе толькі па яе і княжацкага ўлюбёнца Качкара радзе Святаслаў задумаў паход супраць смаленскіх князёў Давыда і Рурыка Расціславічаў. Перажыла мужа, памерлага ў 1194 годзе. Паводле Аляксандра Салаўёва, з Марыяй звязана вялікая ўвага аўтара «Слова пра паход Ігараў» да полацкай гісторыі[2], такой думкі таксама трымаўся Леанід Махнавец. Махнавец лічыць Марыю адным з інфарматараў аўтара «Слова…», у творы між іншага згаданы невядомыя крыніцам браты Марыі — Усевалад і Ізяслаў Васількавічы, а таксама звесткі пра гібель апошняга[3]. Георгій Сумарокаў наогул лічыць Марыю аўтарам «Слова…»[4]. Крыніцы
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia