Расціслаў Уладзіміравіч Шавель
Расціслаў Шавель (нар. 2 красавіка 2001, Мінск) — беларускі футбаліст, нападнік, палітычны зняволены. БіяграфіяКлубная кар’ераУ 2017 годзе пачаў выступаць за дубль «Гарадзеі». У пачатку 2020 года стаў прыцягвацца да асноўнай каманды. Дэбютаваў у Вышэйшай лізе 25 красавіка 2020 года ў матчы супраць БАТЭ (0:2), калі выйшаў на замену ў другім тайме. У далейшым працягваў гуляць за дубль, зрэдку прыцягваўся да асноўнага складу. У снежні 2020 года пакінуў клуб. У пачатку 2022 года далучыўся да клуба «Фалько» з Чаркасаў (Дзяржынскі раён), дзе гуляў да канца сезона. Палітычны пераследУ жніўні 2020 года быў арыштаваны на 8 содняў; 1 лістапада 2020 года Шавель быў зноў затрыманы за ўдзел у маршы і арыштаваны на 15 содняў[1][2]. У той жа дзень на яго завялі крымінальную справу паводле арт. 342 КК (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх)[2]. 17 мая 2021 года быў зноўку затрыманы людзьмі ў цывільным і асуджаны на 15 сутак за «непадпарадкаванне» супрацоўнікам міліцыі[2]. Пасля адбыцця тэрміну яго арыштавалі яшчэ на трое содняў, а 4 чэрвеня зняволілі ў СІЗА-1 Мінска[2]. 8 чэрвеня 2021 года сумеснай заявай дзевяці арганізацый, сярод якіх Праваабарончы цэнтр «Вясна», Беларускі Хельсінскі камітэт, Беларускі ПЕН-цэнтр, Прававая ініцыятыва, Шавель быў прызнаны палітычным зняволеным[3][4]. 22 верасня 2021 года суд Заводскага раёна Мінска (суддзя — Алег Каляда) прызначыў Шавелю тры гады «хатняй хіміі»[5][6]. Статыстыка выступленняў
Крыніцы
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia