Рауль Гансалес
Рауль Гансалес Бланка (ісп.: Raúl González Blanco; нар. 27 чэрвеня 1977, Мадрыд, Іспанія) — іспанскі футбаліст, нападнік. На працягу 16 гадоў выступаў за мадрыдскі «Рэал», дзе стаў адной з легенд клуба, некаторы час быў найлепшым яго бамбардзірам у гісторыі. Былы капітан нацыянальнай зборнай Іспаніі. Клубная кар’ераРаннія гадыРауль нарадзіўся ў Сан-Крыстабаль-дэ-Лос-Анхелесе, раёне Мадрыда, дзе гуляў за мясцовую дзіцячую каманду да пераходу ў юнацкую каманду «Атлетыка Мадрыд». Пазней ён пераехаў у акадэмію клуба «Рэал Мадрыд» і гуляў на розных узроўнях за яе каманды. У 1994 годзе Рауль падпісаў свой першы прафесійны кантракт з камандай «Рэал Мадрыд C» з чацвёртага дывізіёна і праз некаторы час ужо гуляў у першай камандзе. «Рэал»Дзякуючы свімі галам і выступам, Рауль лічыцца адным з самых важных гульцоў у гісторыі мадрыдскага «Рэала» і еўрапейскага футбола. Акрамя таго, ён лічыцца найвялікшым іспанскім футбалістам у гісторыі. Рауль правёў 16 гадоў сваёй кар’еры, гуляючы за «Рэал Мадрыд», і стаў найлепшым бамбардзірам клуба з 323 галамі, апярэдзіўшы Альфрэда Ды Стэфана, які забіў 307 мячоў (пазней гэты рэкорд быў пераўзыйдзены Крыштыяну Раналду). Ён таксама правёў за мадрыдскі «Рэал» рэкордную колькасць матчаў — 741, апярэдзіўшы Мануэля Санчыса з 700 гульнямі. Сярод яго тытулаў 6 чэмпіянатаў Іспаніі, 3 перамогі ў лізе чэмпіёнаў (вызначаўся ў двух фіналах), 4 Суперкубка Іспаніі, Суперкубак Еўропы і 2 Міжкантынентальных кубка. Акрамя таго, Рауль — рэкардсмен па галам у лізе чэмпіёнаў і другі ў спісе гульцоў, якія адыгралі найбольшая колькасць матчаў у Лізе чэмпіёнаў (пасля Раяна Гігза). У 2003 годзе ён быў прызначаны капітанам Рэала і прабыў ім да свайго сыходу ў 2010 годзе. Рауль з’яўляецца чацвёртым бамбардзірам у гісторыі чэмпіянату Іспаніі з 228 галамі пасля Тэльма Зары, Х’юга Санчэса і Ліянеля Месі. Ён таксама з’яўляецца найлепшым іспанскім бамбардзірам у еўрапейскіх нацыянальных чэмпіянатах з 256 галамі, забіўшы 228 мячоў у чэмпіянаце Іспаніі і 28 мячоў у чэмпіянаце Германіі. Больш за тое, Рауль з’яўляецца другім гульцом у спісе гульцоў, якія адыгралі найбольшую колькасць матчаў у чэмпіянаце Іспаніі пасля Андоні Субісарэты (622 гульні). Што да яго асабістых узнагарод, ён быў найлепшым нападнікам ў свеце па версіі IFFHS у 1999 годзе. Рауль з’яўляецца адзіным футбалістам, якога УЕФА тройчы называла найлепшым форвардам года (2000, 2001 і 2002). Ён заняў другое месца ў галасаванні на Залаты мяч ў 2001 годзе і трэцяе месца ў галасаванні на ўзнагароду найлепшага гульца года па версіі ФІФА ў 2001 годзе. У 2004 годзе ФІФА ўключыла Рауля ў спіс 100 найвялікшых футбалістаў, а УЕФА — у спіс 50 найлепшых еўрапейскіх футбалістаў у перыядзе з 1954 па 2004 гады. Ён тройчы ўваходзіў у сімвалічную зборную Еўропы па версіі European Sports Media у 1997, 1999 і 2000 гадах. Двойчы выйграваў трафей Пічычы (1999 і 2001), двойчы станавіўся найлепшым бамбардзірам лігі чэмпіёнаў (2000 і 2001), пяць разоў выйграваў прэмію «Дон Балон» (1997, 1999, 2000, 2001 і 2002), а таксама быў прызнаны найлепшым гульцом Міжкантынентальнага кубка 1998. Познія гадыПасля няўдалага сезона Рауль пакінуў мадрыдскі «Рэал» і перайшоў у «Шальке 04», які выступае ў нямецкай Бундеслізе, у 2010 годзе. Неадназначна пачаўшы сезон, ён здолеў набраць форму і дапамог камандзе выйграць кубак Германіі і суперкубак Германіі, забіўшы галы ў вырашальных момантах. За 2 гады, праведзеных у «Шальке», Рауль забіў 40 галоў у 98 матчах. У лютым 2012 года, ён забіў 400-й гол у сваёй кар’еры ў матчы супраць «Вольфсбурга». Пасля заканчэння двухгадовага кантракту з «Шальке» ў 2012 годзе Рауль перайшоў у «Аль-Сад», каманду з Катара, і ўжо ў першым сезоне атрымаў перамогу ў чэмпіянаце Катара, а таксама сыграў 1000-ы матч у сваёй футбольнай кар’еры. З восені 2014 года выступаў за амерыканскі клуб «Нью-Ёрк Космас». У кастрычніку 2015 года абвясціў аб завяршэнні кар’еры ў лістападзе[4]. 16 лістапада 2015 года правёў свой апошні матч у прафесійнай кар’еры, калі дапамог «Нью-Ёрк Космас» перамагчы «Атава Ф’юры» ў фінале NASL (Паўночнаамерыканскай футбольнай лігі). Міжнародная кар’ераХоць ён не выйграваў на буйных спаборніцтвах са зборнай Іспаніі, у 102 матчах за нацыянальную каманду Рауль забіў 44 галы (да 2010 года быў рэкардсменам па колькасці галоў за зборную), выступіўшы на трох чэмпіянатах свету і двух чэмпіянатах Еўропы. У 2002 годзе ён быў прызначаны капітанам зборнай і быў ім да 2006 года, калі згуляў свой апошні матч за нацыянальную зборную. Трэнерская кар’ераУ жніўні 2018 года стаў трэнерам каманды «Рэала» да 15 гадоў. У чэрвені 2019 года быў прызначаны галоўным трэнерам «Рэал Мадрыд Кастылья»[5]. Крыніцы
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia