Рафалаў
Рафа́лаў[1] (трансліт.: Rafalaŭ, руск.: Рафалов) — былая вёска ў Брагінскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіла ў склад Чамярыскага сельсавета. ГеаграфіяЗа 9 км на паўднёвы захад ад Брагіна, за 26 км ад чыгуначнай станцыі Хойнікі (на галінцы Васілевічы — Хойнікі ад лініі Калінкавічы — Гомель), за 128 км ад Гомеля. Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Камарын — Брагін. Планіроўка складаецца з просталінейнай вуліцы, блізкай да мерыдыянальнай арыентацыі, забудаванай драўлянымі хатамі сядзібнага тыпу. ГісторыяВядомая з XIX стагоддзя як сяліба ў Брагінскай воласці Рэчыцкага павета Мінскай губерні З 1873 года большасць земляў была ў валоданні купца 1-й гільдыі Канапліна. У 1930 годзе арганізаваны калгас «Пралетарскі шлях», працавалі вятрак і гамарня. У 1959 годзе ўваходзіла ў склад калгаса імя М. І. Калініна (цэнтр — вёска Глухавічы). Пасля катастрофы на Чарнобыльскай АЭС і радыяцыйнага забруджвання жыхары (34 сям’і) пераселены ў 1986 годзе ў чыстыя месцы. Да 8 студзеня 1987 года вёска ўваходзіла ў склад Глухавіцкага сельсавета[2], да 26 верасня 2006 года — у склад Дублінскага сельсавета (у 1987—2005 гадах — Спярыжскі сельсавет)[3]. Вёска ліквідавана 20 жніўня 2008 года[4]. НасельніцтваКолькасць
Дынаміка
Вядомыя асобы
Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia