Рафаэль Манеа
![]() Хасэ́ Рафаэ́ль Мане́а Валье́с (ісп.: José Rafael Moneo Vallés; нар. 9 мая 1937, Тудэла) — іспанскі архітэктар. Скончыў Мадрыдскі політэхнічны ўніверсітэт. Выкладаў архітэктуру ў розных краінах свету, у 1985—1990 гг. узначальваў Гарвардскую школу дызайну. Сярод найважнейшых праектаў Манеа — Нацыянальны музей рымскага мастацтва ў Мерыдзе, Музей Жуана Міро ў Мальёрцы, ратушы ў Лагроньі і Мурсіі. Па праектах Манеа былі зроблены пашырэнні і прыбудовы мадрыдскага чыгуначнага вакзала Аточа, музея Прада і палаца Вільяэрмаса (Музей калекцыі Тысена-Барнемісы) у Мадрыдзе. У ЗША Манеа спраектаваў сабор Маці Божай Анёлаў у Лос-Анджэлесе і Музей выяўленчага мастацтва ў Х’юстане. Лаўрэат прэміі Рольфа Шока (1993), Прытцкераўскай прэміі (1996), прэміі прынца Астурыйскага ў галіне мастацтва (2012). Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia