Рачыца (Бярозаўскі раён)
Рачы́ца, або Рэчыца[1] (трансліт.: Račyca, руск.: Речица) — вёска ў Бярозаўскім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Сакалоўскага сельсавета. Размешчана за 12 км ад Бярозы, за 7 км ад чыгуначнай станцыі Бронная Гара. ГісторыяЗгадваецца ў 1559 годзе ў «Рэвізіі пушчаў і пераходаў звярыных» Вялікага Княства Літоўскага каля Здзітаўскай пушчы як урочышча Рэчыцы, дзе «людзей дзве службы». У канцы XIX ст. у Пескаўскай воласці Слонімскага павета Гродзенскай губерні. Паводле перапісу 1897 года вёска межавала з сядзібай казённага ляснога аб'ездчыка. Пры вёсцы працавала карчма, побач былі 2 казённыя старажоўкі. Урочышча належала памешчыцы Буслоўскай, у ім меўся і дом з 2 жыхарамі. З 1915 года акупіравана германскімі войскамі, з 1919 года да ліпеня 1920 года і з жніўня 1920 года — войскамі Польшчы. З 1921 года ў складзе Польшчы, у 1924 годзе вёска ў Пескаўскай гміне Косаўскага павета Палескага ваяводства. З 1939 года ў БССР. З 1940 года вёска Сакалоўскага сельсавета. У 1941—1944 гадах акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Акупанты загубілі 20 жыхароў вёскі, на фронце загінулі 13 воінаў-землякоў. Паводле перапісу ў 1970 годзе — у калгасе «33-я гадавіна Кастрычніка», дзейнічалі пачатковая школа, клуб. ПланіроўкаПланіровачна складаецца з захаду паралельных вуліц, арыентаваных з паўночнага ўсходу на паўднёвы ўсход, злучаных у цэнтральнай і паўночнай частках 2 кароткімі вуліцамі, паўднёва-заходняя частка прымыкае ад чыгуначнай лініі Бронная Гара—Белаазёрск, частка забудовы пераходзіць за чыгунку. Насельніцтва
Вядомыя асобы
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia