Раіса Мікалаеўна Кашэльнікава
Раіса Мікалаеўна Кашэ́льнікава[1] (16 верасня 1904, вёска вёска Баршчоўка, Хойніцкі раён, Гомельская вобласць — 29 лістапада 1980) — беларуская савецкая актрыса тэатра і кіно. Народная артыстка БССР (1957). БіяграфіяУ 1923 скончыла педагагічны тэхнікум у горадзе Чэрвень, у 1926 годзе Беларускую драматычную студыю ў Маскве. З 1939 года працавала ў Беларускім тэатры імя Янкі Купалы. ТворчасцьАктрыса яркай творчай індывідуальнасці, выканаўца лірыка-драматычных і вострахарактарных роляў. Адна з лепшых выканаўцаў ролі Паўлінкі ў аднайменнай п’есе Янкі Купалы. Першая пастаноўка «Паўлінкі» з Кашэльнікавай у галоўнай ролі адбылася ў БДТ-2 у 1936 годзе. Сярод іншых роляў: Ксенія («Разлом» Б. Лаўранёва), Аксана («Гібель эскадры» А. Карнейчука), Аўгіння («У пушчах Палесся» Я. Коласа), Клава («Мілы чалавек» К. Крапівы), Сюзанна («Жаніцьба Фігара» П. Бамаршэ), Ізабэла («Салавей» З. Бядулі). ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia