Рой Глаўбер
Рой Глаўбер (англ.: Roy Jay Glauber, нар. 1 верасня 1925, Нью-Ёрк, ЗША) — амерыканскі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы (2005) годзе «за ўклад у квантавую тэорыю аптычнай кагерэнтнасці». У цяперашні час — прафесар фізікі ў Гарвардскім універсітэце. БіяграфіяГлаубер скончыў у Нью-Ёрку Навуковую школу Бронкса — знакамітую дзяржаўную спецшколу. З 1941 г. вучыўся ў Гарвардскім універсітэце ў Кембрыджы (ЗША). З другога курсу ўдзельнічаў у манхэтэнскім праекце, дзе займаўся разлікам крытычнай масы бомбы. Гэта сведчыць аб яго здольнасцях, бо ў той час яму было ўсяго 16 гадоў. Пасля двух гадоў удзелу ў праекце працягнуў навучанне, атрымаў ступень бакалаўра (1946) і доктарскую ступень (1949) ў Гарвардскім універсітэце. З 1976 года працуе прафесарам у Гарвардзе. У розныя гады працаваў часова ў ЦЕРНе, універсітэце Лейдэна і Калеж дэ Франс у Парыжы. ПрацыДаследаванні ў галіне квантавай оптыкі. Распрацаваў матэматычнае апісанне кагерэнтнага выпраменьвання. Увёў паняцце сціснутае святло. Таксама займаўся сутыкненнямі высокаэнергетычных часціц і адронаў. У 2005 годзе атрымаў палову Нобелеўскай прэміі па фізіцы. Іншая палова прысуджана Джону Холу і Тэадору Хэншу. З'яўляецца захавальнікам веніка ў камітэце шнобелеўскай прэміі. Абавязаны падмятаць папяровыя самалёцікі пасля працэдуры ўручэння. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia