Аляксей Аляксеевіч АбрыкосаўАляксей Аляксеевіч Абрыкосаў (25 чэрвеня 1928, Масква — 29 сакавіка 2017,Пало-Алто, ЗША) — савецкі і амерыканскі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы (2003), акадэмік РАН, доктар фізіка-матэматычных навук. Асноўныя работы зробленыя ў галіне фізікі кандэнсаваных асяроддзяў. БіяграфіяАляксей Абрыкосаў нарадзіўся 25 чэрвеня 1928 ў сям’і вядомых патолагаанатамаў — загадчыка кафедры паталагічнай анатоміі Другога Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта (з 1930 года — I Маскоўскі медыцынскі інстытут) акадэміка Аляксея Іванавіча Абрыкосава і асістэнта кафедры, празектара Крамлёўскай бальніцы Фані Давідаўны Вульф. Пасля заканчэння школы ў 1943 годзе пачаў вывучаць энергатэхніку, але ў 1945 годзе перайшоў да вывучэння фізікі. Яго настаўнікам у фізіцы стаў Л. Д. Ландау, ва ўзросце 19 гадоў А. А. Абрыкосаў здае яму «тэарэтычны мінімум», у 1948 годзе заканчвае з адзнакай фізічны факультэт МДУ. Пад кіраўніцтвам Л. Д. Ландау напісаў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Тэрмічная дыфузія ў цалкам і часткова іянізаванай плазме» і абараніў яе ў 1951 годзе ў Інстытуце фізічных праблем у Маскве. У гэты ж час яго бацькі былі адхіленыя ад працы ў Крамлёўскай бальніцы ў ходзе кампаніі супраць так званых урачоў-шкоднікаў. Пасля абароны працаваў у Інстытуце фізічных праблем і ў 1955 годзе (ва ўзросце 27 гадоў) абараніў доктарскую працу па квантавай электрадынаміцы высокіх энергій. У 1965—1988 гг. — У Інстытуце тэарэтычнай фізікі імя Л. Д. Ландау АН СССР, адным з заснавальнікаў якога ён з’яўляецца. 1975 год — ганаровы доктар Універсітэта Лазаны. У 1988 па 1991 гг. узначальваў Інстытут фізікі высокіх ціскаў у горадзе Троіцк. Акрамя навуковай дзейнасці Аляксей Аляксеевіч таксама выкладаў:
У 1988 годзе Абрыкосаў выдаў «Асновы тэорыі металаў», напісаныя на аснове яго лекцый у МДУ, МФТІ і МІСіС. У 1991 годзе прыняў запрашэнне Аргонскай нацыянальнай лабараторыі ў Ілінойсе і перасяліўся ў ЗША. У ЗША выкладаў ва Ўніверсітэце Ілінойса (Чыкага) і ва Ўніверсітэце штата Юта. У Англіі выкладаў у Універсітэце Лафбара. У 1999 годзе прыняў амерыканскае грамадзянства. Абрыкосаў з’яўляецца членам розных навуковых устаноў, у ліку якіх Нацыянальная акадэмія навук ЗША, Расійская акадэмія навук, Лонданскае каралеўскае таварыства і Амерыканская акадэмія навук і мастацтваў. Аляксей Аляксеевіч Абрыкосаў тройчы жанаты, выхаваў дваіх сыноў і дачку. Трэцяя жонка — Святлана Юр’еўна Бунькова, 1977 года нараджэння. Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia