Рок-каранацыя ’98
Рок-каранацыя '98 адбылася 30 студзеня 1999 года ў канцэртнай залі «Мінск» і з'яўлялася юбілейнай пятай па ліку[1]. Вядучым цырымоніі быў радыёвядучы Віталь Сямашка. Вылучэнне твораў і выканаўцаў у намінацыі адбывалася шляхам галасавання грамадскага журы. Рэдакцыяй музычных і забаўляльных праграм Беларускага тэлебачання ў 1999 годзе была створана і паказана тэлеверсія цырымоніі[2][3]. Арганізатары і правядзеннеАрганізатарамі правядзення цырымоніі з'яўляліся «Класс-клуб ДК» і «Ковчег», мастаком-пастаноўшчыкам — Веніямін Маршак, гукарэжысёрам — Алег Каранькоў, прадзюсарамі — Юрый Цыбін, Генадзь Шульман. Традыцыйна адкрыла цырымонію выступленне ўладальнікаў галоўнай рок-кароны мінулага года — гурта N.R.M. У перапынку перад абяшчэннем галоўнага прыза адбылося выступленне дуэта Алег Спіцын і Чармэн. У фінале цырымоніі выстпіў ансамбль Песняры. Рэжысёр тэлеверсіі — Сяргей Хох, аператары — Канстанцін Карніенка, Алег Соркін, Валерый Сініца, Аляксей Краснюк, гукарэжысёр — Мікалай Гелін, аператарскі кран — Маріна Міненка, Сяргей Барадзін, адміністратары — Уладзімір Біндзюкоў, Алеся Благадава, мантаж — Аляксандр Шабанаў, рэдактар — Анатоль Вечар. Намінанты і лаўрэатыПераможцы ў намінацыях надрукаваны цёмным і вылучаны колерам . У дужках пазначаны ганаровыя госці, якія абвяшчалі пераможцаў у намінацыях.
Спецыяльныя прызы
Цікавыя факты
Гл. таксамаЗноскі
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia