Галоўная (Вялікая) «Рок-карона» (ці Гурт года) — галоўная намінацыя штогадовай беларускай рок-прэміі «Рок-каранацыя». Першае ўручэнне прэміі адбылося па выніках 1994 года, апошняе — па выніках 2011. Не адбылася цырымонія ўзнагароджання «Рок-каранацыя 2003», а ўзнагароды цырымоніі «Рок-каранацыя 2005» прысуджалі за музычныя падзеі двух гадоў — 2004 і 2005. На юбілейнай цырымоніі, якая падсумоўвала 15 год існавання прэміі, Галоўная «Рок-карона» не была ўручана.
Уладальнікамі галоўнай рок-кароны з'яўляюцца 11 беларускіх гуртоў і 1 супольны музычны праект. Тры рок-гурты атрымлівалі Вялікую «Рок-карону» двойчы ў гісторыі прэміі. Выканаўца Лявон Вольскі ўсталяваў своеасаблівы рэкорд: атрымліваў Галоўную «Рок-карону» двойчы ў складзе гурта «N.R.M.» і адзін раз у складзе гурта «Крамбамбуля».
Спіс
У табліцы ніжэй лаўрэаты размешчаны ў храналагічным парадку. Колерам пазначаны гурты, якія атрымлівалі Галоўную «Рок-карону» двойчы.
Год
|
Выява
|
Назва
|
Заўвагі
|
Рок-каранацыя '94 |
 |
гурт «Крама» |
Рок-гурт з Баранавічаў, заснаваны ў 1991 годзе на базе гурта «Рокіс»
|
Рок-каранацыя '95 |
 |
гурт «Rouble Zone»[1] |
Рок-гурт з Барысава, заснаваны Алегам «Джагерам» Мінаковым. Зараз не існуе.
|
Рок-каранацыя '96 |
 |
гурт «Ляпіс Трубяцкі» |
Рок-гурт, заснаваны ў 1990 годзе. Лідарам з'яўляўся Сяргей Міхалок. Распаўся 1 верасня 2014 года.
|
Рок-каранацыя '97 |
 |
гурт «N.R.M.» |
Мінскі рок-гурт, заснаваны ў 1994 годзе ўдзельнікамі рок-гурта «Мроя». Назва гурта расшыфроўваецца як «Незалежная Рэспубліка Мроя».
|
Рок-каранацыя ’98 |
 |
гурт «Neuro Dubel» |
Панк-рок гурт з Смалявіч, заснаваны ў 1989 годзе. Да 2003 года выконвалі песні пераважна на рускай мове.
|
Рок-каранацыя '99 |
 |
гурт «KRIWI» |
Мінскі фолк-гурт, заснаваны ў 1996 годзе.
|
Рок-каранацыя 2000 |
 |
гурт «N.R.M.» |
|
Рок-каранацыя 2001 |
 |
прадзюсар Алесь Суша |
Атрымаў за беларускі супольны музычны альбом «Я нарадзіўся тут», запісаны ў 2000 годзе.
|
Рок-каранацыя 2002 |
 |
гурт «Крамбамбуля» |
Мінскі гурт, які выконвае музыку ў змешаным стылі пад уплывам рока і поп-фолка. Заснаваны ў 2001 годзе Лявонам Вольскім.
|
Рок-каранацыя 2004—2005 |
 |
гурт «J:морс» |
Мінскі поп-рок гурт, заснаваны ў 1999 годзе.
|
Рок-каранацыя 2006 |
 |
гурт «Rasta»[2] |
Гомельскі метал-гурт.
|
Рок-каранацыя 2007 |
 |
гурт «Neuro Dubel»[3] |
|
Рок-каранацыя 2008 |
 |
гурт «Ляпіс Трубяцкі»[4] |
|
Рок-каранацыя 2009 |
 |
гурт «Без Билета»[5] |
Альтэрнатыўны гурт з Вілейкі, заснаваны ў 1999 годзе.
|
Рок-каранацыя 2010 |
|
Галоўная рок-карона не ўручалася[6] |
|
Рок-каранацыя 2011 |
 |
гурт «Pomidor/OFF»[7] |
Мінскі гурт, лідарам якога з'яўляецца Аляксандр Памідораў.
|
Гл. таксама
Зноскі
Спасылкі
 |
---|
Цырымоніі | |
---|
Спіс | |
---|