Рудаміна (Віленскі раён)
Рудамі́на, часам Рудаміна́[1] (літ.: Rudamina) — вёска ў Віленскім раёне Віленскага павета Літвы. Цэнтр Рудамінскай сянюніі. Размешчана на рацэ Рудамінка, за 12 км на поўдзень ад Вільні. ГісторыяВялікае Княства ЛітоўскаеПершы пісьмовы ўпамін пра Рудаміну датуецца 1377 годам. У 1385 годзе вёска ўвайшла ў склад Віленскага павета Віленскага ваяводства. Пад уладай Расійскай імперыі![]() У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай у 1795 годзе Рудаміна апынулася ў складзе Расійскай імперыі, у Віленскім павеце Віленскай губерні. У XIX стагоддзі ўладанне Тышкевічаў, адносілася да маёнтка Немеж[2]. На 1866 год у Рудаміне было 16 будынкаў. У 1877 годзе тут збудавалі царкву-мураўёўку. Найноўшы час25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай Рудаміна абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У пачатку 1919 года тэрыторыя занята Чырвонай Арміяй[3]. З 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР, у канцы сакавіка занята польскімі войскамі. У 1920 годзе Рудаміна апынулася ў Сярэдняй Літве, з 1922 года ў складзе Польшчы. У беларускай гістарыяграфіі землі вядомыя як Заходняя Беларусь. У другой палове верасня 1939 года Рудаміна занята Чырвонай Арміяй, 10 кастрычніка 1939 года паводле дагавора з СССР тэрыторыя Віленскай вобласці перададзена Літве. З 1940 года ў Літоўскай ССР. У Другую сусветную вайну з чэрвеня 1941 года да ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі. З 1990 года ў складзе адноўленай незалежнай Літвы. Насельніцтва
Славутасці
Галерэя
Вядомыя асобы
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia