Сяргей Уладзіміравіч Грышын
Сяргей Уладзіміравіч Грышын (18 сакавіка 1917, вёска Фаміно, Дарагабужскі раён, Смаленская вобласць — 25 чэрвеня 1994[1]) — Герой Савецкага Саюза (1943), кандыдат ваенных навук (1964), дацэнт (1966). БіяграфіяЗ чэрвеня 1941 на Заходнім фронце, камандзір танкавага ўзвода. З верасня 1941 камандзір групы, потым партызанскага атрада «Трынаццаць» у Смаленскай вобласці. У чэрвені 1942 — маі 1944 камандзір асобнага партызанскага палка «Трынаццаць», які дзейнічаў з красавіка 1943 на тэрыторыі Беларусі; у чэрвені 1944 года камандзір асобага партызанскага злучэння «Трынаццаць». Член КПСС з 1943 года. Пасля вайны служыў у Савецкай Арміі, палкоўнік. Скончыў ваенныя акадэміі імя Фрунзэ (1947) і Генштаба (1955). З 1958 года на выкладчыцкай рабоце ў ваеннай акадэміі. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia