Руднікі (Салечніцкі раён)

Вёска
Руднікі
літ.: Rūdninkai
Касцёл
Касцёл
Краіна
Павет
Раён
Сянюнія
Каардынаты
Насельніцтва
  • 492 чал. (2011)
Часавы пояс
Руднікі на карце Літвы
Руднікі (Салечніцкі раён) (Літва)
Руднікі (Салечніцкі раён)

Руднікі[1], часам Ру́дзнінкай[2] (літ.: Rūdninkai) — вёска ў Салечніцкім раёне Віленскага павета Літвы. Уваходзіць у склад Яшунскай сянюніі. Размешчана на рацэ Мерачанка.

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Упершыню Руднікі ўпамінаюцца ў XV стагоддзі. У гэты час яны ўваходзілі ў склад Троцкага павета Троцкага ваяводства. Напісанне старабеларускай мовай: Рудники[3], лацінскай мовай Rudnikum[4].

Лічыцца, што Казімір Ягелончык палюбіў гэта месца праз блізкасць да Вільні, загадаў збудаваць тут паляўнічы двор. Двор з’явіўся каля 1470 года[4]. У 1511 годзе ў Рудніках быў пабудаваны касцёл паводле фундацыі Жыгімонта Старога, таксама былі збудаваны 3 асобныя драўляныя палацыкі. У XVI стагоддзі цераз Руднікі ішоў тракт з Вільні ў Кракаў. Віленская брама ў прадмесці, ад якой ішла дарога на Руднікі, была названа Рудніцай[4].

У 1655 годзе шведскія войскі спалілі рудніцкі палац і касцёл[4].

У 1766 годзе ўласнасць Міхала Бжастоўскага. У 1790 годзе ўласнасць Гелены Дамброўскай, падваяводзіны Смаленскай, якая адбудавала касцёл у Рудніках[4].

Пад уладай Расійскай імперыі

Касцёл у 1905 г.

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай у 1795 годзе Руднікі апынуліся ў складзе Расійскай імперыі, у Троцкім павеце Віленскай губерні.

На 1866 год у Рудніках было 15 будынкаў.

За часамі Першай сусветнай вайны з 1915 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі.

Найноўшы час

Забудова Руднікаў, 2008 г.

25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі[5]. У пачатку 1919 года тэрыторыя занята Чырвонай Арміяй[6]. З 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР, у канцы сакавіка заняты польскімі войскамі.

У 1920 годзе Руднікі апынуліся ў Сярэдняй Літве, з 1922 года ў складзе Польшчы. У беларускай гістарыяграфіі землі вядомыя як Заходняя Беларусь.

У другой палове верасня 1939 года Руднікі заняты Чырвонай Арміяй, 10 кастрычніка 1939 года паводле дагавора з СССР тэрыторыя Віленскай вобласці перададзена Літве. З 1940 года ў Літоўскай ССР.

У Другую сусветную вайну з чэрвеня 1941 года да ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі.

З 1990 года ў складзе адноўленай незалежнай Літвы.

Насельніцтва

  • XIX стагоддзе: 1866 год — 160 чал., з 150 каталікоў і 10 іўдзеяў; 1881 год — 210 чал.[4]
Дынаміка насельніцтва з 1868 па 2021
1868*[7] 1881[4] 1905[8] 1931[9] 1959пер.[10] 1970пер. 1979пер.[11] 1981
160 230 294 604 524 596 640 630
1986[12] 1989пер.[13] 2001пер.[14] 2011пер.[15] 2021[16] - - -
597 620 602 492 480 - - -
  • * гады выдання энцыклапедыі. Год, за які падаюцца звесткі, у энцыклапедыі не пазначаны.

Славутасці

Помнік паўстанню 1863 года
  • Касцёл Найсвяцейшай Тройцы (1884)

Крыніцы

  1. Назва паводле карты да артыкула Заходняя Беларусь // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7. — С. 21. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0130-3 (т. 7).
  2. Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 187-2009 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Літоўскай Рэспублікі на беларускую мову»
  3. Вялікі гістарычны атлас Беларусі : у 4 т. / Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь, Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Белкартаграфія»; рэдкалегія: В. Л. Насевіч (галоўны рэдактар) [і інш.]. — Мінск: Белкартаграфія. — Т. 1 / [рэд. Л.У. Шклярэвіч]. — 244, [3] с., іл. с. — ISBN 978-985-508-060-3. С. 231.
  4. а б в г д е ё SgKP 1888, s. 937.
  5. Вялікі гістарычны атлас Беларусі : у 4 т. / Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь, Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Белкартаграфія»; рэдкалегія: В. Л. Насевіч (галоўны рэдактар) [і інш.]. — Мінск: Белкартаграфія. — Т. 4 / [рэд. В.Л. Насевіч]. — 270 с., іл. с. — ISBN 978-985-508-476-2. С. 18.
  6. Вялікі гістарычны атлас Беларусі : у 4 т. / Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь, Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Белкартаграфія»; рэдкалегія: В. Л. Насевіч (галоўны рэдактар) [і інш.]. — Мінск: Белкартаграфія. — Т. 4 / [рэд. В.Л. Насевіч]. — 270 с., іл. с. — ISBN 978-985-508-476-2. С. 20.
  7. Рудники. Географическо-статистический словарь Российской Империи, T. 4 (Павастерортъ — Сятра-Касы). СПб, 1868, C. 338
  8. Гошкевич И. И. Виленская губернія: Полный списокъ населенныхъ мѣстъ со статистическими данными о каждомъ поселеніи, составленный по оффиціальнымъ свѣдѣниямъ. – Вильна, 1905.
  9. Wykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, tom I: Województwo wileńskie. – Warszawa, Główny urząd statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, 1938.
  10. Lietuvos TSR kaimo gyvenamosios vietovės 1959 ir 1970 metais (Visasąjunginių gyventojų surašymų duomenys). Vilnius: Centrinė statistikos valdyba prie Lietuvos TSR Ministrų tarybos, 1974.
  11. Lietuvos TSR kaimo gyvenamosios vietovės (1979 metų Visasąjunginio gyventojų surašymo duomenys). Vilnius: Lietuvos TSR Centrinė statistikos valdyba, 1982.
  12. Rūdninkai. Tarybų Lietuvos enciklopedija[lt], T. 3 (Masaitis-Simno). Vilnius, Vyriausioji enciklopedijų redakcija, 1987, 579 psl.  (літ.)
  13. Kaimo gyvenamosios vietovės (1989 metų Visuotinio gyventojų surašymo duomenys). Vilnius: Lietuvos Respublikos Statistikos departamentas, 1993.
  14. Vilniaus apskrities gyvenamosios vietovės ir jų gyventojai. Vilnius: Statistikos departamentas, 2003.
  15. Gyventojai gyvenamosiose vietovėse: Lietuvos Respublikos 2011 metų gyventojų ir būstų surašymo rezultatai. Vilnius: Statistikos departamentas, 2013. Suarchyvuota 2022-04-08.
  16. Gyventojai gyvenamosiose vietovėse: Lietuvos Respublikos 2021 metų gyventojų surašymo rezultatai. Vilnius: Statistikos departamentas, 2022.

Літаратура

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya