Рускія княствы
Рускія княствы (1130—1230 гг.) — шэраг дробных дзяржаў, узнікшых пасля распаду Кіеўскай Русі. Існавалі з моманту феадальнай разробленасці да мангольскага нашэсця. Працэс пачаўся з адасаблення Полацкай (пазней з яе складу выйшлі Менскае, Друцкае, Віцебскае княствы), Галіцкай (разам з Валынскай зямлёй утварыла Галіцка-Валынскае княства), Чарнігаўскай, Мурама-Разанскай зямель. У наступны перыяд вылучыліся Гарадзенскае, Тураўскае, Пераяслаўскае, Смаленскае, Суздальскае, Растоўскае і іншыя княствы. Асаблівае месца сярод усіх заняла Наўгародская зямля, якая ператварылася ў баярскую рэспубліку. Да сярэдзіны XII стагоддзя Кіеўская Русь фактычна падзялілася на 13 (па іншых ацэнках ад 15[1] да 18[2]) княстваў. Будучы ў палітычным дачыненні часам крызісу старажытнарускай дзяржаўнасці, гэтая эпоха характарызуецца ў той жа час эканамічным і культурным уздымам зямель-княжанняў. Галоўнай перашкодай на шляху адасаблення зямель былі перадзелы сталоў і воласцяў. КрыніцыЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia