Рыгор Рыгоравіч Будзько
Рыгор Рыгоравіч Будзько (нар. 4 красавіка 1933, в. Арэпічы, Жабінкаўскі раён, Брэсцкая вобласць) — беларускі архітэктар. БіяграфіяСкончыў у 1957 годзе Львоўскі політэхнічны інстытут. 3 1957 года працаваў у Гродзенскім аблпраекце, з 1961 у інстытуце «Брэстграмадзянпраект» (галоўны архітэктар праектаў), з 1979 галоўны архітэктар інстытута «Брэстсельбудпраект». Член Саюза архітэктараў СССР з 1959 года. Пражывае ў г. Брэст. Творчасць![]() Асноўныя работы: будынкі праектнага інстытута «Меліявадгас» у Пінску (1968)[1], забудова цэнтральнай сядзібы саўгаса «Мухавецкі» Брэсцкага раёна (1969), жылы дом па вул. Маскоўскай (1966), ансамбль жылых дамоў па бульвары Касманатаў (1979)[2], праект мікрараёна Усход 3 (1978, усе ў сааўт.), галоўны корпус педагагічнага інстытута (1981) у Брэсце; Дом праектных інстытутаў (1969) і Дом Саветаў (1974) у Пінску; праект і забудова пас. Астрамечава, цэнтральнай сядзібы калгасаў «Памяць Ільіча» Брэсцкага (1980[3]/1981—1984[1]) і «Белавежскі» Камянецкага раёнаў (1981, абодва ў сааўт.). БіяграфіяУзнагароджаны Ганаровай граматай (1979) і Граматай (1985) Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР[1]. Зноскі
Літаратура
Памылка Lua у Модуль:External_links на радку 45: assign to undeclared variable 'link'. |
Portal di Ensiklopedia Dunia