Астрамечава
Астраме́чава[3] (трансліт.: Astramiečava, руск.: Остромечево) — аграгарадок у Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Лышчыцкага сельсавета. Размешчана за 22 кіламетры на поўнач ад Брэста, за 7 кіламетраў ад чыгуначнай станцыі Лышчыцы. ГісторыяВядома з XVI стагоддзя як шляхецкая ўласнасць у Берасцейскім павеце Троцкага, з 1566 года Берасцейскага ваяводстваў Вялікага Княства Літоўскага. У 1533 годзе ва ўладанні Я. І. Іллініча, у 1570 годзе — Харытаў. З 1598 года ў складзе Берасцейскай эканоміі. У 1738 годзе маёмасць пана Сузіня. Пасля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай у складзе Расійскай імперыі, у Слонімскай, з 1797 года — Літоўскай, з 1801 года — Гродзенскай губернях. Паводле рэвізіі 1833 года налічвалася 160 рэвізскіх душ. Сялянам належала 538 дзесяцін зямлі, асноўнымі іх заняткамі былі земляробства і жывёлагадоўля. Невялікі прыбытак атрымлівалі ад лоўлі рыбы ў ручаі Люта. Праз вёску праходзіла старадаўняя дарога на Брэст. У 1846 годзе замест драўлянай царквы была пабудавана з бутавага каменю і цэглы праваслаўная Міхайлаўская царква. У 1860 годзе сяло, маёмасць памешчыка Пузыны. У 1897 годзе працаваў хлебазапасны магазін. У 1905 годзе сяло і маёнтак у Лышчыцкай воласці Брэсцкага павета. Маёнтак належаў А. В. Пузыню, які меў тут 921 дзесяціну зямлі. У 1905 годзе адкрыта адна з першых у Беларусі бясплатных народных бібліятэк на сродкі фонду кнігавыдаўца Ф. Ф. Паўленкава. Паводле Рыжскага мірнага дагавора ў складзе Польская Рэспублікі. З 1939 года ў складзе БССР. З 12 кастрычніка 1940 года цэнтр Астрамечаўскага сельсавета. У Вялікую Айчынную вайну гітлераўцы спалілі 12 двароў; 10 вяскоўцаў загінулі на фронце, 4 — у партызанах. У 1949 годзе арганізаваны першы калгас. 4 студзеня 1965 года Астрамечаўскі сельсавет скасаваны, яго населеныя пункты перададзены ў склад Лышчыцкага сельсавета. 7 лютага 1972 года да вёскі далучаны хутар Вялічкава[4]. У 1976 годзе да вёскі далучана вёска Плянта[5]. У 1988 годзе створана сельскагаспадарчае прадпрыемства «Астрамечава».
Насельніцтва
Інфраструктура
Славутасці![]()
Страчаная спадчына![]()
Вядомыя асобы
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia