Рымас Тумінас
Рымас Тумінас (літ.: Rimas Tuminas; 20 студзеня 1952, Кельмы, Шавельская вобласць[d] — 6 сакавіка 2024[1], Галіполі, Апулія) — літоўскі тэатральны рэжысёр. Лаўрэат Нацыянальнай прэміі Літвы па культуры і мастацтве (1994) і Дзяржаўнай прэміі Расійскай Федэрацыі (2000). Мастацкі кіраўнік Маскоўскага тэатра імя Яўгена Вахтангава (2007—2022). БіяграфіяУ 1970—1974 гадах вучыўся ў Літоўскай кансерваторыі. Выпускнік рэжысёрскага факультэта ГІТІСа (курс І. Туманава; 1978). Дэбютаваў у Тэатры драмы Літоўскай ССР спектаклем «Студзень» паводле п’есы Ё. Радзічкава. Першая маскоўская пастаноўка — «Мелодыя для паўліна» А. Заградніка (1979) у Тэатры імя К. С. Станіслаўскага. З 1979 па 1990 год — рэжысёр, з 1994 па 1999 год — галоўны рэжысёр Нацыянальнага драматычнага тэатра Літвы. У 1990 годзе заснаваў і ўзначаліў Малы драматычны тэатр Вільні. У 2007 годзе прыняў прапанову Міхаіла Швыдкога, які курыраваў Федэральнае агенцтва па культуры і кінематаграфіі, стаць мастацкім кіраўніком Маскоўскага тэатра імя Яўгена Вахтангава. З 2012 года ў Друскінінкаі праходзіць міжнародны фестываль Рымаса Тумінаса «Vasara» («Лета»). З 2014 года хварэў на рак лёгкіх. У 2022 годзе сышоў з пастоў мастацкага кіраўніка Віленскага малога тэатра і Тэатра імя Вахтангава. 6 сакавіка 2024 года памёр у італьянскай клініцы ва ўзросце 72 гадоў пасля працяглай хваробы. Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia