Рысь (карная аперацыя)
Аперацыя «Рысь» № 33 (ням.: Unternehmen Lunchs) — кодавая назва карнай аперацыі нямецкіх войск супраць партызанскай брыгады «Граза», партызанскай брыгады М. С. Гудкова, некалькіх атрадаў брыгады імя К. С. Заслонава, Багушэўскай партызанскай брыгады, партызанскіх атрадаў «Сібірак» і імя Чапаева партызанскай брыгады «За Савецкую Беларусь» і мясцовага насельніцтва ў Бешанковіцкім раёне і на паўночным захадзе Сенненскага раёна 7—17 верасня 1942 года. Ход аперацыіАперацыя праводзілася 4 баявымі групамі, у склад якіх уваходзілі 2 пяхотныя і 2 ахоўныя батальёны, артылерыйскія батарэі, 7 рот з ахоўных і паліцэйскіх батальёнаў, 4 эскадроны, узвод бронеаўтамабіляў. Камандаваў аперацыяй камандзір 201-й ахоўнай дывізіі генерал-лейтэнант Якабі. Карнікі наступалі па 5 збежных напрамках з Сянно, Чашнікаў, Бачэйкава, Бешанковіч і Астроўна. З-за адсутнасці боепрыпасаў партызаны не ўступалі ў адкрытыя баі, а манеўравалі ў лясных масівах вакол Сянно. Атрады «Сібірак» і імя Чапаева, якія дыслацыраваліся ў Чанаўскай дачы, фарсіравалі Заходнюю Дзвіну і выйшлі ў Гарадоцкі раён. Не дасягнуўшы пастаўленай мэты, карнікі загубілі 400 мясцовых жыхароў, 300 чалавек вывезлі на прымусовую працу ў Германію. Захапілі 1415 галоў ската, спалілі некалькі вёсак, у тым ліку Барок (загубілі 9 чалавек), Зямковічы (29 чалавек), Лугі (16 чалавек), Утрылава (12 чалавек), Шынкава (14 чалавек) Сенненскага раёна і іншыя. КрыніцыЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia