Рычард Гамільтан (матэматык)
Рычард Стрэйт Гамільтан (англ.: Richard Streit Hamilton; нар. 19 снежня 1943) — прафесар матэматыкі Калумбійскага ўніверсітэта, член Нацыянальнай акадэміі навук ЗША (з 1999 года), Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук (з 2003). БіяграфіяНарадзіўся ў 1943 годзе. У 1963 годзе атрымаў ступень бакалаўра матэматыкі ў Ельскім універсітэце. У 1966 годзе пад кіраўніцтвам Роберта Ганінга абараніў ступень Ph.D. па матэматыцы ў Прынстанскім універсітэце. Галіна навуковых інтарэсаў — дыферэнцыяльная геаметрыя і тапалогія. Гамільтан, у сваіх даследаваннях па тапалогіі мнагастайнасці, упершыню ўвёў у разгляд т. зв. патокі Рычы. Менавіта Гамільтанам была прапанавана, але не завершана праграма даследаванняў, якую ў далейшым развіў Рыгор Перэльман, які даказаў гіпотэзу Пуанкарэ. Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia