Кліфард Таўбес
Кліфард Генры Таўбес (англ.: Clifford Henry Taubes; нар. 21 лютага 1954, Рочэстэр, ЗША) — амерыканскі матэматык, доктар філасофіі з фізікі, прафесар Гарвардскага ўніверсітэта. Займаецца матэматычнай фізікай, у прыватнасці калібровачнай тэорыяй поля, дыферэнцыяльнай геаметрыяй і тапалогіяй. БіяграфіяУ 1975 годзе скончыў Карнельскі ўніверсітэт, а затым правёў год у якасці аспіранта на факультэце астраноміі Прынстанскага ўніверсітэта. Адтуль перавёўся ў аспірантуру факультэта фізікі Гарвардскага ўніверсітэта, якую скончыў у 1980 годзе, атрымаўшы навуковую ступень доктара філасофіі ў галіне фізікі. Дысертацыя Таўбеса была прысвечана структуры статычных эўклідавых калібровачных палёў (англ.: The Structure of Static Euclidean Gauge Fields). Першым дасягненнем вучонага, атрыманым яшчэ ў 1978 годзе ў аспірантуры, стаў доказ існавання рашэнняў віхравых ураўненняў з мадэлі Гінзбурга-Ландау для звышправодных віхуроў. У 2009 годзе разам з Сайманам Дональдсанам быў узнагароджаны прэміяй Шаа за надзвычайны ўклад у геаметрыю трох- і чатырохмернай прасторы (англ.: for their many brilliant contributions to geometry in 3 and 4 dimensions). Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia