Рэйнгольд Уладзіміравіч Краўчук
Рэйнгольд Уладзіміравіч Краўчук (26 снежня 1929, Канск, цяпер Краснаярскі край — май 1989, Мінск) — украінскі і беларускі мовазнавец-этымолаг, спецыяліст у галіне ўсходне- і заходнеславянскага мовазнаўства. Кандыдат філалагічных навук (1959). БіяграфіяНарадзіўся 26 снежня 1929 г. у Канску Краснаярскага краю, у цэнтры Усходняй Сібіры. Яшчэ да вайны сям’я пераехала ва Украіну. Краўчук пайшоў у школу ў Харкаве ў 1937 г., а сярэднюю адукацыю атрымаў у Львове ў 1947 г. У тым жа годзе ён паступіў на славянскае аддзяленне філалагічнага факультэта Львоўскага ўніверсітэта імя Івана Франка, якое скончыў 1952 годзе па спецыяльнасці «славянскае мовазнаўства (чэшская мова)»[1]. У 1952—1955 гадах навучаўся ў аспірантуры Інстытута мовазнаўства АН УССР па спецыяльнасці «Параўнальная граматыка славянскіх моў», дзе пад кіраўніцтвам тагачаснага дырэктара акадэміка Леаніда Булахоўскага набыў грунтоўную філалагічную падрыхтоўку, атрымаў фундаментальныя веды па шэрагу праблем параўнальнай граматыкі славянскіх моў, асабліва ў галіне словаўтварэння, а таксама працягнуў вывучэнне славянскіх і еўрапейскіх моў[1]. Усё гэта дазволіла яму падрыхтаваць і паспяхова абараніць у маі 1959 г. кандыдацкую дысертацыю ў галіне багемістыкі «История суффиксов существительных в чешском языке. Суффиксы с основным -к- (на материале памятников ХIV-ХVI вв.)», прысвечаную актуальнай праблеме чэшскай гістарычнай дэрываталогіі[1]. Пасля заканчэння аспірантуры Р. Краўчук плённа працуе ў аддзеле агульнага і славянскага мовазнаўства, дзе ў 1955—1960 гг. выконвае частку «Славянскія чаргаванні галосных» агульнай планавай тэмы «Параўнальная граматыка славянскіх моў», якая завяршылася выданнем у 1966 г. добра вядомай адмыслоўцам, знакавай для таго часу калектыўнай манаграфіі «Вступ до порівняльно-історичного вивчення слов’янських мов». Якраз гэтымі гадамі датуецца пачатак яго зацікаўленасці праблемамі славянскай, у прыватнасці ўкраінскай, этымалогіі, сведчаннем чаго з’яўляюцца два яго першых адмыслова этымалагічных артыкулы[1]. У пачатку 1960-х гадоў Р. Краўчук быў ужо ў высокай ступені падрыхтаваным этымолагам з шырокімі фундаментальнымі ведамі ў гэтай вобласці. Аднак у аўтарскі калектыў «Етимологічного словника украïнськоï мови» (ЕСУМ) Р. Краўчук не ўвайшоў. Падставай для чаго была, не выключана, уласная пазіцыя першага аўтара ўкраінскага этымалагічнага слоўніка[1]. Складаныя адносіны з кіраўніцтвам аддзела і інстытута пасля смерці Л. Булахоўскага, абставіны асабістага характару і адначасова запрашэнне дырэктара беларускага акадэмічнага Інстытута мовазнаўства Міхаіла Судніка паспрыялі неўзабаве яго пераезду ўвосень 1963 г. у Мінск. У аддзеле славянскага і тэарэтычнага мовазнаўства інстытута Краўчук працаваў да самай смерці[1]. У Мінск Р. Краўчук прыехаў менавіта для працы над «Этымалагічным слоўнікам беларускай мовы» (ЭСБМ), таму калі распачаліся работы над стварэннем рэестра беларускага слоўніка, назапашваннем матэрыялаў для яго, ужо дастаткова спрактыкаваны вучоны-славіст падрыхтаваў рукапіс праспекта слоўніка, які не быў апублікаваны і лічыўся страчаным пакуль не быў адшуканы ў асабістым архіве Генадзя Цыхуна[1]. Валодаў нямецкай, французскай, італьянскай, англійскай, чэшскай, польскай, сербскахарвацкай, рускай і ўкраінскай мовамі. Літаральна адразу пасля пераезду ў Мінск авалодаў беларускай мовай. Спасылкі выключнай дакладнасці ў яго працах больш позняга часу дазваляюць далучыць да пазначанага спісу па меншай меры таксама літоўскую, румынскую і венгерскую мовы[1]. Калега і сябра Іван Лучыц-Федарэц пісаў пра яго[1]:
Працы
КрыніцыЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia