Рэспубліканскі цэнтр алімпійскай падрыхтоўкі па тэнісе
![]() Рэспубліканскі цэнтр алімпійскай падрыхтоўкі па тэнісе — спартыўны комплекс у Мінску. Размешчаны па адрасе праспект Пераможцаў, 63. Палац з’яўляўся адным з буйнейшых спартыўных збудаванняў рэспублікі. У ім арганічна спалучаліся новыя дасягненні тэхнікі, функцыянальнасць архітэктурна-планіровачнага вырашэння і мастацкая выразнасць форм[1].
ГісторыяПалац тэніса быў пабудаваны ў 1978 годзе па праекце архітэктараў С. Баткоўскага і Л. Гельфанда[2]. У 1996 годзе на базе Палаца тэніса і Рэспубліканскай спецыялізаванай дзіцяча-юнацкай школы алімпійскага рэзерву быў створаны Рэспубліканскі цэнтр алімпійскай падрыхтоўкі па тэнісе і настольным тэнісе. У 2000-х гадах выканана першая чарга рэканструкцыі тэніснага цэнтра (архітэктар М. Гаўхфельд пры ўдзеле архіт. М. Бабіч, Д. Герашчанкі, А. Прасяной і інш.). Пабудаваны дзесяць адкрытых кортаў (пяць з грунтавым і пяць з сінтэтычным пакрыццём) з трыбунамі на 5500 гледачоў‚ у тым ліку на цэнтральным корце — да 2000 гледачоў. Карпусы дапаможных і тэхнічных памяшканняў, як і корты з трыбунамі, урэзаны ў штучны рэльеф, што дазволіла, не загрувашчваючы тэрыторыю, захаваць на гэтым участку паркавы характар забудовы праспекта Машэрава. Другая чарга ўключала будаўніцтва двух будынкаў з крытымі кортамі на месцы старых адкрытых і стварэнне мабільных каткоў на адкрытых кортах, размешчаных уздоўж праспекта[3]. З 2007 года — установа «Рэспубліканскі цэнтр алімпійскай падрыхтоўкі па тэнісе». У сакавіку 2015 года ўведзены ў эксплуатацыю другі корпус. На кортах рэгулярна праводзяцца міжнародныя і рэспубліканскія спаборніцтвы, турніры Міжнароднай тэніснай федэрацыі серый Challenger і Futures, матчы розыгрышу Кубка Дэвіса[4]. У час II Еўрапейскіх гульняў Цэнтр тэніса стане месцам правядзення спаборніцтваў па настольным тэнісе[4]. АпісаннеРэспубліканскі цэнтр алімпійскай падрыхтоўкі па тэнісе займае плошчу 5,8 га, на якой размешчаны 3 карпусы агульнай плошчай 27 559,1 м²[5]. Палац тэнісу, пабудаваны па праекце архітэктараў С. Баткоўскага, Л. Гельфанда[5] і інжынера В. Скабелкіна. Крытае прамавугольнае ў плане збудаванне (аб’ём 62,5 тыс. м³). Складаецца са спартыўнага і адміністрацыйнага карпусоў, хола-звязкі[1]. На прылеглай тэрыторыі маюцца 16 адкрытых тэнісных кортаў, у тым ліку пяць адкрытых грунтавых кортаў, шэсць кортаў са штучнай травой, два блокі па два тэнісныя корты, з дэманстрацыйным кортам з сінтэтычным пакрыццём тыпу «хард» і трыбунамі для гледачоў на 1235[4]-2000[5] месцаў. Спорткомплекс мае сістэму асвятлення для правядзення заняткаў у вячэрні час, два стацыянарныя інфармацыйныя табло на дэманстрацыйным корце, пяць мабільных табло, а таксама сістэму агучвання і відэаназірання[4]. Спартыўны корпусСпартыўны корпус перакрыты на 2 узроўнях (сярэдняя частка павышана) жалезабетоннымі абалонкамі дваякай крывізны пралётам 40 м. Скляпенні апіраюцца на рытмічна пастаўленыя нахіленыя апоры, якія падтрымліваюць У-падобную абвязачную бэльку. Тарцы скляпенняў зашклёныя. Уключае 4 тэнісныя корты (20x40 м кожны)[1] са штучным пакрыццём «хард»[4], стацыянарныя трыбуны на 480 месцаў (пры трансфармацыі максімальна 1280 месцаў), балкон з трыбунамі для гасцей і кабінамі суддзяў. У аздобе інтэр’ера выкарыстаны гафрыраваны анадзіраваны алюміній, варсаніт[1]. Адміністрацыйны корпусАдміністрацыйны корпус аднапавярховы, з развітым цокальным паверхам. Сцены па перыметры раскрапаваны значна выступаючымі пілонамі. Злева ад галоўнага ўвахода, да якога вядзе шырокая лесвіца, размешчана васьміграннае акно. У апрацоўцы фасадаў выкарыстаны каляровая тынкоўка з вертыкальнымі швамі. На 1-м паверсе — службовыя кабінеты, хол, гардэроб, лесвіцы, якія вядуць у залы і на трыбуны, у цокальным паверсе — трэніровачная зала, буфет, санітарны блок і інш[1]. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia