Сабалі (Бярозаўскі раён)
Сабалі́[1] (трансліт.: Sabali, руск.: Соболи) — вёска ў Бярозаўскім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Сігневіцкага сельсавета. Размешчана за 18 км ад Бярозы, за 16 км ад чыгуначнай станцыі Бяроза-Картузская. ГісторыяУ 1563 годзе вёска ў Дабучынскай воласці Кобрынскай эканоміі, у абшары двара Блудзенскага і войтаўства Блудзенскага. Пад уладай Расійскай імперыіПасля Трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай з 1795 года ў складзе Расійскай імперыі. У 1863 годзе тут каля вёскі ішлі баі паміж паўстанцамі і карнымі атрадамі. Ад тых падзей урочышча каля Сабалёў атрымала назву Маскалі. Забітыя паўстанцы былі пахаваны на месцы бою ў адной брацкай магіле. Паводле перапісу 1897 года вёска ў Равяціцкай воласці Пружанскага павета Гродзенскай губерні, дзейнічаў хлебазапасны магазін. Найноўшы часЗ 1915 года акупіравана германскімі войскамі, з 1919 года да ліпеня 1920 года і з жніўня 1920 года — войскамі Польшчы. У ліпені 1920 устаноўлена савецкая ўлада. З 1921 года ў складзе Польшчы. У 1924 годзе вёска ў Равяціцкай гміне Пружанскага павета Палескага ваяводства. З 1932 года ў Сігневіцкай гміне. З 1939 года ў БССР. З 1940 года вёска ў Равяціцкім сельсавеце. У 1941—1944 гг. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. На фронце ў Вялікую Айчынную вайну загінулі 12 воінаў-землякоў. З 1954 года ў Сігневіцкім сельсавеце. Паводле перапісу 1970 года ў калгасе «Запаветы Леніна». ПланіроўкаЗабудова вёскі нагадвае трохпрамянёвую зорку (вуліцы разыходзяцца ад цэнтра вёскі на паўночны захад, паўночны ўсход і паўднёвы ўсход, арыентаваныя на паўночны захад і паўночны ўсход робяць далей правы паварот пад прамым вуглом; арыентаваная на паўднёвы ўсход вуліца — прамая, да яе прымыкае з правага боку завулак, да якога яшчэ адзін завулак, паралельны вуліцы). Насельніцтва
Славутасці![]()
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia