Сава (карная аперацыя)
Аперацыя «Сава» (ням.: Unternehmen Eule) — кодавая назва карнай аперацыі нямецкіх войск супраць партызан і мясцовага насельніцтва ў Талачынскім раёне 3—7 верасня 1942 года. Ход аперацыіАперацыя праводзілася сіламі 203-й ахоўнай дывізіі пры падтрымцы танкавых і зенітных артылерыйскіх падраздзяленяў. З’яўлялася працягам карнай аперацыі «Грыф», часткай аператыўнага плана камандавання групы армій «Цэнтр» па «ачыстцы» і «ўціхамірванні» ўздоўж чыгунак Барысаў — Смаленск, Віцебск — Смаленск, Віцебск — Орша. Галоўны ўдар карнікаў быў накіраваны на Рацаўскія лясы (раён вёскі Рацава, за 10—12 км на поўдзень ад гарадскога пасёлка Коханава), дзе дыслацыравалася партызанская брыгада «Чэкіст». 3 батальёны карнікаў пры падтрымцы танкаў і бронемашын 3 верасня пачалі наступленне з боку Шклова і Круглага ў паўночным напрамку, імкнучыся прыціснуць партызан да лініі адсячэння на ўчастку чыгункі Талачын — Коханава. Да зыходу дня карнікі занялі вёскі Уланава і Дудаковічы (Шклоўскі раён). Бой разгарэўся каля вёскі Стараселле. Пасля заканчэння боепрыпасаў партызаны вымушаны былі адысці на поўнач у раён вёскі Альхоўка. Тут 4 верасня камандаванне брыгады прыняло рашэнне 2 самастойнымі групамі прарывацца праз шашу і чыгунку Барысаў — Орша. 4 партызанскія атрады пад камандаваннем Г. А. Кірпіча з боем прарвалі загараджальныя заслоны карнікаў, перайшлі шашу і чыгунку ў раёне вёскі Падбярэззе і хутка вышлі да вёскі Стайск Лепельскага раёна. Другой групе атрадаў пад камандаваннем А. С. Нікітчанкі прарвацца праз варожыя заслоны не ўдалося, і яна пасля скрытнага абходнага манёўра выйшла ў Круглянскі раён, дзе злучылася з 8-й Круглянскай партызанскай брыгадай. 7 верасня аперацыя «Сава» скончылася для карнікаў правалам. Асноўныя сілы партызан выйшлі з блакады і працягвалі наносіць адчувальныя ўдары па важнейшых камунікацыях праціўніка. КрыніцыЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia