Грыф (карная аперацыя)
Аперацыя «Greif» (ням.: Unternehmen «Greif») № 30 — кодавая назва карнай аперацыі нямецкіх акупацыйных улад у супраць партызан і насельніцтва ў Аршанскім і Сенненскім раёнах Віцебскай вобласці 16—30 жніўня 1942 г. у час Вялікай Айчыннай вайны. З’яўляецца часткай буйнога аператыўнага плану, працягам якога былі карныя аперацыі «Рысь» і «Сава». Мэтай карнай аперацыі з’яўлялася «ачыстка і ўціхамірванне» лясіста-балотнага масіву каля шашэйных дарог і чыгунак у трохвугольніку Віцебск—Орша—Смаленск. У ходзе аперацыі карнікі у выніку наступальных дзеянняў з боку Оршы, Лепеля і ў напрамку з поўначы акружылі партызан. Пасля 6 дзён баёў 22 жніўня партызаны прарвалі блакаду і выйшлі ў Адамаўскі лес за 10—12 км на ўсход ад горада Сянно. У выніку аперацыі карнікі загубілі каля 900 чалавек, вывезлі ў Германію 910 чалавек, спалілі некалькі вёсак і нарабавалі больш за 1700 галоў хатняй жывёлы[1]. Крыніцы
Літаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia