Савецка-польскі абмен тэрыторыямі (1951)
![]() Савецка-польскі абмен участкамі тэрыторый 1951 года — найбуйнейшы мірны абмен тэрыторыямі ў гісторыі Польшчы і адна з найбуйнейшых зменаў межаў у пасляваеннай гісторыі Еўропы і Савецкага Саюза. У адпаведнасці з дагаворам[1], складзеным у Маскве 15 лютага 1951 года, Польская Рэспубліка і Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік абмяняліся ўчасткамі дзяржаўных тэрыторый плошчай па 480 км². Прадмет абменуЗгодна з савецкай прапагандай, з ініцыятывай па абмену ўчасткамі тэрыторый выступіў урад Польскай Рэспублікі[2]. Мэтай Польшчы было атрыманне нафтапромыслаў Ніжне-Устрыцкага раёна, у абмен на «зручны чыгуначны рух» для Савецкага Саюза[3]. Існуе меркаванне, што неафіцыйным ініцыятарам быў Савецкі Саюз, які граў вядучую ролю ў прыняцці большасці рашэнняў урадаў сацыялістычных краін, які ў выніку абмену атрымліваў перспектыўны Львоўска-Валынскі каменнавугальны басейн[4]. Дагавор засноўваўся «на прынцыпе ўзаемнага абмену кіламетр на кіламетр»[3], у выніку якога Польшча атрымала ўчастак у Драгобыцкай вобласці агульнай плошчай у 480 км², перадаючы Савецкаму Саюзу роўны па памеры ўчастак у Люблінскім ваяводстве. Размешчаная на гэтых тэрыторыях нерухомая ўласнасць перадавалася бязвыплатна і ў спраўным стане, а яе кошт не падлягаў кампенсацыі. Кожны бок мог вывозіць сваю рухомую маёмасць, рэзервовае і неўстаноўленае абсталяванне. Давалася права пераносу сваіх памежных збудаванняў і абсталявання. Насельніцтва, якое пражывае на гэтых тэрыторыях, павінна было заставацца ў межах ўласнай дзяржавы, якое самастойна вырашала пытанне аб яго перасяленні. Перадача ўчасткаў і адсяленне насельніцтва планавалася рабіць на працягу 6 месяцаў пасля ўступлення дагавора ў сілу. Для вырашэння пытанняў, звязаных з перадачай маёмасці, была створана змешаная польска-савецкая камісія ўпаўнаважаных у складзе:
Тэрыторыя, якая перайшла ад СССР да Польшчы![]() Перададзеная Польшчы тэрыторыя здаўна належала да этнічных землях бойкаў. Адной з умоў абмену было высяленне мясцовага насельніцтва. Дэпартацыі падвергліся жыхары горада Ніжнія Устрыкі — адміністрацыйнага цэнтра раёна, вёсак Чорне, Паляна, Панішчаў, Бандраў, Скародне, Усцянава, Берагі, Шэўчэнкава (Лютавіска), Рыўня, Цялешніца (Саная і Ашарава), Ладына, Ясень, Гошыў, Сцярвяжык, Гошыўчык, Дашыўка, Мачары, Лобазеў, Смільнік, Хрэўць, Рабе, Сакалова Воля, Вільхавец, Хміль, Сокале, Крыўка, Ялове, Жалабок, Сярэдне (Малое), Выдрыне, Расоліна, Расахаце, Двернічак і некалькіх хутароў Ніжне-Устрыцкага раёна, сёл Карастэнка, Ліскуватэ і Стэбнік Хыраўскага раёна, сёл Міхнавец, Ліп’е і Быстрэ Стралкоўскага раёна. Таксама былі дэпартаваныя жыхары вёсак Журавін Ніжне-Устрыцкага раёна і Нанова Хыраўскага раёна, якія траплялі ў памежную паласу. Сем’і калгаснікаў пералічаных населеных пунктаў былі адпраўленыя ў калгасы Першамайскага, Бярозаўскага, Цэбрыкаўскага, Раздільнянскага, Крываозэрскага, Троіцкага і Врадзііўскага раёнаў Адэскай вобласці, Андрэеўскага, Тэльманаўскага, Красналіманскага, Валнавахскага, Будзённаўскага і Аляксандраўскага раёнаў Сталінскай вобласці, Новаваронцаўскага і Берыслаўскага раёнаў Херсонскай вобласці, Акцябрскага, Варвараўскага, Снігіроўскага і Баштанскага раёнаў Мікалаеўскай вобласці. Сем’і рабочых і служачых, якія прадстаўлялі нязначную частку насельніцтва, былі пераведзеныя на іншыя прадпрыемствы, большай часткай Драгобыцкай вобласці. Гэта былі, у асноўным, работнікі нафтаздабываючых галін, чыгуначнікі і служачыя сацыяльнай сферы. З 48 тысяч гектараў тэрыторыі 20,5 тысяч складалі ворныя землі, 15,5 — лясы, 9 — сады і 1,7 — пашы. У ліку нерухомасці Польшчы былі перададзеныя:
Тэрыторыя, якая перайшла ад Польшчы да СССР![]() ![]() СССР атрымаў «участак тэрыторыі ў Люблінскім ваяводстве ў трохвугольніку паміж рэкамі Буг, Салокія і Хучва, на поўдзень ад Грубешава і на ўсход ад Тамашава Любэльскага»[3][6]. На тэрыторыі ўчастка знаходзіліся населеныя пункты Вараж, Бэлз, Крыстынопаль, Угніў, Апільска, Баратын, Баянічы, Бязёеў, Варохта, Вербяж (Вербавае), Войславічы, Гарадловічы, Добрачын, Жабчэ Мураванэ (Мураванае), Жужаляны, Забалоцце, Забужжа, Завішань, Канатопы, Коркаў, Корчаў, Корчмін, Любоў (Лубноўка), Ляшкоў, Машкоў, Мянавіцы (Нінавічы), Остраў, Паддубнае, Пшэмыслаў (Перамыслоўцы), Пясочнае, Русін, Саўчын, Себечаў, Стаеўка, Тударкавічы, Тушкоў, Угрынаў, Ульвавек, Хатавіцы, Хорабраў, Цэблаў, Цяляж, Шміткоў. На тэрыторыях чатырох гмін (Крыстынопаль (цяпер — Чэрванаград), Бэлз, Хорабраў і Угніў), якія цалкам перайшлі да СССР і трох гмін (Варэнж/Вараж, Даўгабычаў і Тарношын), якія перайшлі часткова, пражывала 14 тысяч чалавек. Насельніцтва гэтай тэрыторыі было выселена ўглыб Польшчы, а таксама на тэрыторыю перадаванага Польшчы ўчастка Драгобыцкай вобласці. З 48 тысяч гектараў тэрыторыі 33 тысячы складалі ворныя землі, 9,5 тысяч — лугі, 3,3 тысячы — лясы і сады 2,2 га. У ліку нерухомасці Савецкаму Саюзу былі перададзеныя:
Паслядоўнасць падзей15 лютага 1951 года ў Маскве заключаны «Дагавор паміж Саюзам Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік і Польскай Рэспублікай ад 15 лютага 1951 года аб абмене ўчасткамі дзяржаўных тэрыторый». 26 мая дагавор ратыфікаваны Сеймам Польскай Рэспублікі, 28 мая — Прэзідэнтам Польшчы Баляславам Берутам, 31 мая — Вярхоўным Саветам СССР. 5 чэрвеня ў Варшаве адбыўся абмен ратыфікацыйнымі граматамі. У адпаведнасці з артыкулам 3 пагаднення была сфарміравана змешаная камісія і распачаты работы па дэмаркацыі мяжы. 23—25 чэрвеня на пасяджэнні Упаўнаважаных Савецкага і Польскага бакоў зацверджаны інструкцыі па перадачы і прыёму маёмасці на ўчастках дзяржаўных тэрыторый паміж Саюзам ССР і Польскай Рэспублікай, якія падлягалі абмену. 9 ліпеня распачаты работы па перадачы і прыёму маёмасці на ўчастках тэрыторый, якія падлягалі абмену. Работы па адсяленню насельніцтва Драгобыцкай вобласці скончаны да 15 кастрычніка. Работы па падрыхтоўцы да перадачы нафтаздабычы былі скончаны да 19 кастрычніка. 20 кастрычніка складзеныя акты па перадачы нерухомай маёмасці, участкі перададзеныя і акты падпісаныя. 25 кастрычніка адбыўся адвод пагранвойск на новую мяжу. Да 26 кастрычніка з былой савецкай тэрыторыі было адселена 7 167 сем’яў з 32 066 чалавек: калгаснікаў 5 995, працоўных і служылых 1 172. У паўднёвыя вобласці скіравана 5 810 калгасных сем’яў, у якіх працаздольных 14 648 чалавек[7]. Праца камісіі была завершана да 10 лістапада 1951 года. 16 лістапада адкрыты чыгуначны пасажырскі рух (пасля змены шырыні каляіны) Львоў — Рава-Руская — Угніў — Бэлз — Крыстынопаль — Сакаль, аўтобусны рух Львоў — Бэлз. Адноўлены мост праз раку Салокія ў горадзе Бэлз. Скончана будаўніцтва паловы маста праз раку Заходні Буг у горадзе Сакаль, усталяваны праезд. Вядзецца будаўніцтва другой паловы маста. Усталявана прамая тэлефонная і тэлеграфная сувязь з Львовам. Усталяваны часовы радыёвузел, дзейнічае радыёвяшчанне. Работы выкананы датэрмінова. 17 лістапада ў Львове падпісаны заключны дагавор. Гл. таксамаЗноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia