Самуіл Сямёнавіч Касцюк
Самуі́л Сямё́навіч Касцю́к — беларускі савецкі гаспадарчы, дзяржаўны і палітычны дзеяч. БіяграфіяНарадзіўся ў 1907 годзе ў вёсцы Русінавічы. У 1928—1936 гадах — на дзяржаўнай і гаспадарчай рабоце ў Барысаўскім раёне. Член УКП(б) з 1928 года. У 1936—1940 гадах — старшыня Кіраўскага райвыканкама, першы сакратар Кіраўскага раённага камітэта КП(б) Беларусі. У 1940—1941 гадах — другі сакратар Беластоцкага абласнога камітэта КП(б) Беларусі, намеснік народнага камісара меліярацыі Беларускай ССР. У 1942—1945 гадах — кіраўнік справамі СНК Беларускай ССР. З 1944 па 1947 год — Міністр харчовай прамысловасці Беларускай ССР. З 1947 па 1957 год — Міністр сельскай гаспадаркі Беларускай ССР. У 1957—1959 гадах — першы намеснік Міністра сельскай гаспадаркі Беларускай ССР, пасля да 1961 года - намеснік Міністра хлебапрадуктаў Беларускай ССР. У 1960 годзе скончыў біялагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага універсітэта. Член ЦК КПБ у 1949—1960 гадах, абіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета СССР 3-га і 4-га скліканняў. Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia