Надзея Рыгораўна Грэкава
Надзе́я Рыго́раўна Грэ́кава (17 верасня 1910, Мінск — 6 студзеня 2001, Масква) — палітычны і дзяржаўны дзеяч БССР[2]. БіяграфіяНарадзілася ў сям’і рабочага-чыгуначніка. З дванаццаці гадоў працавала на мінскай швейнай фабрыцы «Кастрычнік»[2][3], была ўдарніцай сацыялістычнай працы другой пяцігодкі. Актыўна займалася грамадскай дзейнасцю. У 1941 годзе скончыла Вышэйшую школу партарганізатараў пры ЦК ВКП(б)[2][4]. Член ВКП(б) з 1932 года. З 1933 года на прафсаюзнай працы. З 1939 па 1952 год з’яўлялася членам Цэнтральнай Рэвізійнай Камісіі ВКП(б). З 1937 года — загадчык аддзела, у 1938—1940 гадах — сакратар ЦК КПБ. У 1938 годзе Н. Р. Грэкава абрана на пост Старшыні Вярхоўнага Савета БССР (1938—1947)[2]. У 1943—1946 гадах займала пасаду намесніка старшыні Савета Народных Камісараў БССР. Пазней працавала на пасадах міністра харчовай прамысловасці БССР (1949—1952), першага намесніка міністра харчовай прамысловасці РСФСР (1949—1952)[2][5]. З 1953 года жыла ў Маскве. Пахавана ў Маскве на Новадзявочых могілках[6]. Сям’яМуж — Міхаіл Сяргеевіч Малінін (1899—1960), генерал, Герой Савецкага Саюза. Змены ў беларускі правапісНадзея Грэкава была ініцыятарам змены напісання галоўнага пралетарскага лозунга на гербе БССР. Аўген Калубовіч апісваў гэта наступным чынам:
Узнагароды
Памяць
Крыніцы
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia