Саранчаны (возера)
Саранча́́ны, Серанчаны — возера ў Пастаўскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі, у басейне ракі Страча, за 27 км на паўднёвы захад ад горада Паставы, каля вёскі Саранчаны. НазваНазва возера пайшла ад назвы паселішча Серанчаны (польск.: Sieręczany, руск.: Серенчаны) на беразе возера. Назва паселішча, у сваю чаргу, ад адпачатнай формы назвы *Sirinčia, якою мусіла называцца рака, што ўцякае ў возера і выцякае з яго. Найімаверней гэтая рака адпачатна і называлася Страча (цяпер лічыцца правым прытокам Страчы), бо аднаўляецца эвалюцыя назвы: *Sirinčia > *Съряча > Стряча (форма назвы зафіксавана ў 1518 г.) > Страча[2]. Прыток з возера Малая Швакшта, які цяпер лічыцца пачатковым цячэннем Страчы, найімаверней раней лічыўся левым прытокам гэтай ракі. Ён карацейшы і часам на картах пазначаецца як асобная рака Шыльва (ад літоўскага šilventi «гайдацца, калыхацца»). Адпачатная назва *Sirinčia з дапамогай пашыральніка -nt- утвораная ад кораня Sir-, ад якога таксама літоўская рачная назва Sirija. Звязана з літоўскім sirenti «накропваць, капаць; цячы, струменіць; памалу варыцца; бегчы дробнымі крокамі»[3]. Корань з шэрагу Sar- : Ser- : Sir- (ад індаеўрапейскага ser- «цячы, шпарка рухацца»[4]). Таго ж паходжання ў гэтым поўным водаў рэгіёне навокал возера Нарачы таксама назвы рэк Сэрвач (Ser-v-, Ak-), Сермеж (*Ser-m-ėž-). Корань Sir- пашыраны балцкім гідранімічным пашыральнікам -nt-, як і ў азёрных назвах Вісяты (< *Veisintas[5]), Дрывяты (< *Druvintas[6]). Ён таксама ў балцкіх гідронімах тыпу Gamanta, Laukantė, Ušantė[7]. Назва Страча (< *Sirinčia) значыць «Плыткая (рака)». ГідраграфіяПлошча паверхні возера складае 0,68 км². Найбольшая глыбіня 3,5 м, сярэдняя 1,4 м. Даўжыня 1,6 км, найбольшая шырыня 0,6 км. Даўжыня берагавой лініі 5,61 км. Аб’ём вады 0,97 млн м³. Плошча вадазбору 45,6 км². Катлавіна возера рэшткавага тыпу, выцягнутая з поўначы на поўдзень. Схілы катлавіны вышынёй 2—3 м (на паўднёвым захадзе 6—8 м), на ўсходзе спадзістыя, параслі лесам і хмызняком. Берагавая лінія звілістая. Берагі нізкія, месцамі сплавінныя, на ўсходзе месцамі вышынёй да 0,5—0,7 м. Пойма шырынёй 5—10 м, пад хмызняком. Дно выслана сапрапелем, у прыбярэжнай частцы да глыбіні 1 м пясчанае. У паўднёвай частцы востраў плошчай 0,4 га. Шырыня паласы расліннасці 10—75 м, пашырана да глыбіні 1 м. На поўначы ўпадае ручай з возера Лодасі, на поўдні выцякае ручай у раку Страча. У возеры водзяцца шчупак, лешч, плотка, карась, акунь і іншыя віды рыб. Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia