Альтэрнатыва для Германіі
«Альтэрнатыва для Германіі» (ням.: AfD) — правая партыя ў Германіі, заснаваная 6 лютага 2013 года. Устаноўчы з’езд «АдГ» адбыўся 14 красавіка 2013 года ў Берліне. Яе лідарамі была абрана «Тройка» з прафесара эканомікі Бернда Лукэ, прадпрымальніцы Фраўкэ Петры і журналіста Конрада Адама. На федэральных выбарах 22 верасня 2013 года партыя набрала 4,7% і засталася без месцаў у Бундэстагу, не пераадолеўшы 5-адсоткавы бар’ер. На выбарах у Еўрапейскі парламент 2014 года аб’яднанне набрала 7% галасоў і атрымала 7 месцаў з 96 магчымых (пазней ў саюз з «Альтэрнатывай» увайшла таксама Сямейная партыя Германіі з адным месцам у Еўрапарламенце). На парламенцкіх выбарах 2017 года партыя ўпершыню змагла набраць больш за 5% галасоў, што дало магчымасць прайсці ў Бундэстаг. Аб’яднанне набрала 12,6% галасоў і атрымала 94 месцы ў нямецкім заканадаўчым органе[9]. Праграма23 красавіка 2017 года ў Кёльне (зямля Паўночны Рэйн — Вестфалія) партыйны з’езд «Альтэрнатывы для Германіі» зацвердзіў перадвыбарчую праграму на выбары ў нямецкі Бундэстаг, што налічвала 15 раздзелаў:
У 6-м раздзеле згадваецца: «Крытыка ісламу, як і рэлігійная сатыра, знаходзіцца ў рамках агульнай законнасці. Яна з’яўляецца праявам асноўных правоў на вольнае выказванне думак і свабоду творчасці». Тамсама адзначаецца: «Мы жадаем прадухіліць радыкалізаванне мусульман да гвалтоўнага салафізму і тэрору. Таму фінансаванне будаўніцтва і працы мячэцяў ісламскімі дзяржавамі або замежнымі ахвярадаўцамі ці іх пасярэднікамі трэба прадухіліць. ... Такая залежнасць каля 900 мячэцяў ТІССР (Турэцка-ісламскага саюза па справах рэлігіі) і іх імамаў ад дзяржаўнага «Ведамства рэлігійных спраў» Турцыі з’яўляецца непрымальнай. Праз ТІССР аўтарытарная Турцыя моцна ўплывае на многіх грамадзян турэцкага паходжання, якія жывуць у Германіі». Дадаткова ў раздзеле змяшчаліся заклікі: «Скасаваць кафедры ісламскага багаслоўя ў нямецкіх універсітэтах і пераўтварыць іх у нейтральныя да веры ўстановы ісламазнаўства. ... АдГ заклікае да агульнай забароны на поўны вэлюм у грамадскіх месцах і на дзяржаўнай службе»[10]. 7-ы раздзел перадвыбарчай праграмы 2017 года змяшчаў 7 тэзісаў:
Першы пункт 7-га тэзіса называўся «Палавая ідэалогія прэч са школы — спыніць ранняе сексуалізаванне», дзе згадвалася: «Аднабаковае падкрэсліванне гома- і транссексуальнасці ў навучанні, так званая «плоцевая педагогіка разнастайнасці», насамрэч забяспечвае недапушчальнае ўмяшанне ў развіццё нашых дзяцей і гарантаваныя Асноўным законам бацькоўскія правы на выхаванне. Праз гэта дзеці і моладзь становяцца — часта праз незнаёмых асоб у школе і найчасцей насуперак волі сваіх бацькоў — няўпэўненымі ў сваёй сексуальнай ідэнтычнасці, якую празмерна вымагаюць і абражаюць за сарамлівасць». Таксама: «АдГ выразна супрацьстаіць усялякім спробам знішчыць традыцыйную будову сям’і праз спансаваныя ўрадам праграмы перавыхавання ў дзіцячых садках і школах»[10]. Знешняя палітыкаПерадвыбарчая праграма «Альтэрнатывы для Германіі» 2017 года, зацверджаная на з’ездзе 23 красавіка 2017 года ў Кёльне (зямля Паўночны Рэйн — Вестфалія), уключала 3-і раздзел «Знешняя палітыка і палітыка бяспекі: ажыццявіць нямецкія зацікаўленасці», які змяшчаў 6 тэзісаў:
Паводле 2-га тэзіса «Дачыненні з важкімі дзяржавамі», «АдГ адхіляе стварэнне арміі ЕС або выкарыстанне нямецкіх узброеных сіл у замежных зацікаўленасцях». У дачыненні Расіі «АдГ выступае за спыненне палітыкі санкцый. Гаспадарчую супрацу з Расіяй варта наадварот паглыбіць». «Акрамя таго, АдГ адхіляе ўступленне Турцыі ў ЕС і патрабуе безадкладнага сканчэння ўсіх перамоў пра далучэнне»[10]. Дзейнасць14 мая 2017 года на выбарах у зямлі Паўночны Рэйн — Вестфалія «Альтэрнатыва для Германіі» атрымала 7,6% галасоў выбаршчыкаў і заняла 16 месцаў у мясцовым ландтагу. У выніку прысутнасць партыі вырасла да 13 з 16 зямель Германіі, акрамя Баварыі, Гесена і Ніжняй Саксоніі[11]. На выбарах у Бундэстаг Германіі 24 верасня 2017 года заняла 3-е месца. Напярэдадні выбараў АдГ выступіла за: забарону будаваць пры мячэцях мінарэты, бо тыя абазначаюць ісламскае валадарства; правядзенне рэферэндума аб вяртанні нямецкай маркі замест еўра; абмежаванне кіравання канцлера 2-ма тэрмінамі і ўвядзенне прамых выбараў прэзідэнта; пераўтварэнне Еўрапейскага Саюза ў Еўрапейскую эканамічную супольнасць і вяртанне палітычных паўнамоцтваў дзяржавам-удзельніцам; скасаванне дзяржаўных субсідый ветравай і сонечнай энергетыцы, працяг выкарыстання АЭС[12]. Не галасавала за прававое прызнанне аднаполых шлюбаў у Германіі[13]. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia