Свята-Успенская царква (Ручыца)
Свята-Успенская царква — праваслаўны храм у в. Ручыца Вілейскага раёна Мінскай вобласці. Гісторыя![]() У цэнтры вёскі. Пабудавана ў 1868 г. з цэглы. Акаймавана бутавай агароджай. Архітэктура![]() Помнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю. Храм кананічнай чатырохчасткавай аб'ёмна-прасторавай кампазіцыі: магутная трох'ярусная (2 васьмерыкі на чацверыку) шатровая званіца, квадратная трапезная, кубападобная малітоўная зала, пяцігранная апсіда з невялікімі бакавымі рызніцамі. Высокі гранёны шацёр званіцы завершаны макаўкай і апяразаны ў аснаванні поясам какошнікаў. Чатырохсхільны дах асноўнага аб'ёму завершана цыбулепадобным купалам на васьмігранным барабане. Галоўны і бакавыя ўваходы вырашаны парталам з кілепадобнай аркай. Бакавыя фасады асноўнага аб'ёму расчлянёны 2 ярусамі лучковых аконных праёмаў у прафіляваных ліштвах. Атынкаваныя фасады дэкарыраваны ляпным фрызам, поясам сухарыкаў, вуглавымі лапаткамі. Інтэр'ерУ малітоўную залу, перакрытую плоскай столлю, шырокім арачным праёмам адкрываецца трапезная. Апсіда вылучана драўляным, упрыгожаным разьбой іканастасам. Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia