Царква Пакрова Прасвятой Багародзіцы (Вілейка)
Царква Пакрова Прасвятой Багародзіцы — праваслаўная царква ў горадзе Вілейка Мінскай вобласці, пабудавана з цэглы, самы вялікі праваслаўны храм горада. Месціцца ва ўсходняй частцы Вілейкі, у мікрараёне Воўкаўшчына. Афіцыйны адрас: вул. Каралёва 39. ГісторыяПачатак будаўніцтва храма — 1 кастрычніка 2010 г. на месцы некалі даўно існавалай каплічкі Пакрова Прасвятой Багародзіцы. Царкву будавалі агульнымі намаганнямі прыхаджан, арганізацый Вілейшчыны, і цагліны ў сценах — імянныя. Будынак узведзены за адзін год, і амаль адразу пачаліся службы. ![]() 28 ліпеня 2012 г., у дзень памяці Роўнаапостальнага вялікага князя Уладзіміра, узвялі тытанавыя купалы. Адна з верніц, невядомая кабета пажылога веку, ахвяравала храму сапраўдныя залатыя манеты, за якія і купілі дарагі тытан[1]. 14 мая 2013 г. каля дзвюх гадзін правіца Трыміфунцкага Цудадзея знаходзілася ў Пакроўскай царкве. Грэчаскай дэлегацыяй у дарунак прыходу быў перададзены абраз свяціцеля Спірыдона, напісаны на Корфу (Керкіры) і асвячоны на мошчах святога. 28 верасня 2013 г. адбылося асвячэнне званоў і Паклоннага крыжа. ![]() У маі 2014 г. са святой гары Афон былі дастаўлены і перададзены храму абразы «Покрывы» і «Невычэрпная чара». 26 красавіка 2015 г. храм папоўніўся яшчэ адной святыняй – мошчамі трынаццаці святых (Прападобная Ефрасіння Полацкая, апостал Варнава, Прападобныя Іоў Пачаеўскі, Антоній Раданежскі, Аркадзь Болдзінскі, Герасім Болдзінскі, Кукша Адэскі, Зосім Салавецкі, Давід Салунскі, Герман Засімоўскі, Сава Старажэўскі, свяціцель Макарый Маскоўскі, пакутнік Мартырый). Асвячэнне адбылося 22 лістапада 2015 года[2]. Прастольнае святаПакрова Прасвятой Багародзіцы — 14 кастрычніка [па н.с.] Настаяцель
ДзейнасцьПрыход мае малітоўны пакой у Вілейскай цэнтральнай раённай бальніцы. Набажэнствы ладзяцца ў суботу, нядзелю і святочныя дні. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia