Свята-Георгіеўская царква (Вялікія Лукі)
Свята-Георгіеўская царква — храм, які знаходзіцца ў цэнтры вёскі Вялікія Лукі Баранавіцкага раёна. ГісторыяПершае апісанне драўлянай царквы ў вёсцы Лукі сустракаецца ў дакументах Візітаў уніяцкіх цэркваў Мінскага і Навагрудскага сабораў 1680—1682 гг., што захоўваюцца ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі. Святаром прыходу быў Якаў Радзевіч. Прыход аб'ядноўваў 540 прыхаджан. Згодна з апісаннем 1864 года ў сяле Лукі мелася Свята-Георгіеўская, чацвёртага класа драўляная царква, пабудаваная ў 1779 годзе рымска-каталіцкім біскупам Касакоўскім. Пры царкве было 2366 прыхаджан. У апісанні цэркваў і прыходаў Мінскай епархіі 1879 года згадваецца драўляная Свята-Георгіеўская царква, пабудаваная ў 1770 годзе на сродкі рымска-каталіцкага біскупа Касакоўскага. Царква была вырашана падоўжаным прамавугольнікам з адным глухім цыбулепадобным купалам у франтоннай частцы. Дах гонтавы, вокны размешчаны ў адзін рад, дзвярэй двое. Унутры царква мела драўляную падлогу, столь падшыта дошкамі. Новы іканастас з калонамі быў пафарбаваны ў белы колер, з пазалочанымі карнізамі, рамамі і разбою, складаўся з 14 абразоў размешчаных у два рады. На звоніцы, пабудаванай асобна ад царквы, было пяць званоў вагою ў 20, 5, 2, 1 і 1/2 пуда. Настаяцелем храма быў Сілуян Кахановіч, рукапаложаны ў 1865 годзе. Пры царкве было заснавана царкоўна-прыходскае папячыцельства і штатнае народнае вучылішча. У склад прыходу ўваходзілі вёскі Вялікія Лукі, Малыя Лукі, Волька, Малое Гарадзішча, Рагізніца, Багушы, Млынок, Валахва, Русіны, Грабавец. Памятныя кніжкі Мінскай губерніі згадваюць прозвішча святара Свята-Георгіеўскай царквы вёскі Вялікія Лукі Сілуяна Кахановіча да 1914 года ўключна. АрхітэктураПабудавана ў 1923—1926 гг. з дрэва на месцы драўлянага храма другой палавіны 19 стагоддзя, у пачатку 21 стагоддзя абкладзена сілікатнай цэглай. Вырашана прамавугольным у плане аб'ёмам пад вальмавым крыжовым дахам, завершаным па цэнтры 4-гранным шатровым светлавым барабанам. Да фасада далучаны прамавугольны прытвор, да алтарнай сцяны — прамавугольная апсіда з бакавой рызніцай. Сцены расчлянёны вялікімі прамавугольнымі аконнымі праёмамі, умацаваны вуглавымі і прасценачнымі лапаткамі. Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia