Рагозніца
Раго́зніца[1] (трансліт.: Rahoznica, руск.: Рогозница) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Малахавецкага сельсавета. Размешчана за 20 км на поўдзень ад Баранавіч, за 22 км ад чыгуначнай станцыі Лясная на лініі Баранавічы—Брэст. Насельніцтва 15 жыхароў, 13 гаспадарак (2005). ГісторыяПаводле перапісу 1897 года ў Ястрамбельскай воласці Навагрудскага павета. З 1921 года ў складзе Польшчы, у Ястрамбельскай гміне Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяводства. З 1939 года ў БССР. З 15 студзеня 1940 года ў Навамышскім раёне Баранавіцкай, з 8 студзеня 1954 года Брэсцкай абласцей, з 8 красавіка 1957 года ў Баранавіцкім раёне. Да 20 мая 1957 года вёска ўваходзіла ў склад Лукаўскага сельсавета[2]. У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 года да ліпеня 1944 года вёска акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Да 26 чэрвеня 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Уцёскага сельсавета[3]. ІнфраструктураПрацуе магазін. Насельніцтва
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia