Млынок (Баранавіцкі раён)
Млыно́к[2] (трансліт.: Mlynok, руск.: Млынок) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Малахавецкага сельсавета. Размешчана за 13 км на поўдзень ад Баранавіч. Насельніцтва 44 жыхары, 30 гаспадарак (2005). ГісторыяПаводле перапісу 1897 годзе ў Ястрамбельскай воласці Навагрудскага павета. З 1921 года ў складзе Польшчы, у Ястрамбельскай гміне Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяводства. З 1939 года ў БССР. З 15 студзеня 1940 года ў Навамышскім раёне Баранавіцкай, з 8 студзеня 1954 года Брэсцкай абласцей, з 8 красавіка 1957 года ў Баранавіцкім раёне. Да 20 мая 1957 года вёска ўваходзіла ў склад Лукаўскага сельсавета[3], да 1964 года — у склад Уцёскага сельсавета[4]. У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 года да ліпеня 1944 года вёска акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. ІнфраструктураПрацуе магазін. Насельніцтва
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia