Багушы (Малахавецкі сельсавет)
Багушы́[1] (трансліт.: Bahušy, руск.: Богуши) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Малахавецкага сельсавета. Размешчана за 22 км на поўдзень ад Баранавіч, за 17 км ад чыгуначнай станцыі Лясная на лініі Баранавічы—Брэст. Насельніцтва 185 жыхароў, 84 двары (2005). ГісторыяУ 1897 годзе вёска ў Ястрамбельскай воласці Навагрудскага павета Мінскай губерні, працаваў хлебазапасны магазін. З 1921 года ў складзе Польшчы, у Ястрамбельскай гміне Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяводства. З 1939 года ў БССР. З 15 студзеня 1940 года ў Навамышскім раёне Баранавіцкай, з 8 студзеня 1954 года Брэсцкай абласцей, з 8 красавіка 1957 года ў Баранавіцкім раёне. Да 20 мая 1957 года вёска ўваходзіла ў склад Лукаўскага сельсавета[2]. У Вялікую Айчынную вайну з чэрвеня 1941 года да ліпеня 1944 года акупіраваны нямецка-фашысцкімі захопнікамі. На франтах вайны загінулі 2 аднавяскоўцы. У 1998 годзе працаваў магазін. Да 26 чэрвеня 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Уцёскага сельсавета[3]. Насельніцтва
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia