Вялікая Валахва
Вялі́кая Валахва́[1] (трансліт.: Vialikaja Valachva, руск.: Великая Волохва) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Малахавецкага сельсавета. Размешчана за 7 км на поўдзень ад Баранавіч, на р. Мышанка (прыток р. Шчара). Насельніцтва 127 жыхароў, 54 гаспадаркі (2005). ГісторыяПаводле перапісу 1897 годзе ў Ястрамбельскай воласці Навагрудскага павета Мінскай губерні, працаваў хлебазапасны магазін. З 1921 года ў складзе Польшчы, у Ястрамбельскай гміне Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяводства. З 1939 года ў складзе БССР, з 15 студзеня 1940 года ў Навамышскім, з 8 красавіка 1957 года ў Баранавіцкім раёнах Баранавіцкай, з 8 студзеня 1954 года Брэсцкай абласцей. З 12 кастрычніка 1940 года да 16 ліпеня 1954 года цэнтр Валахоўскага сельсавета. У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 года да 8 ліпеня 1944 года вёска акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. На франтах вайны загінуў 31 зямляк. ІнфраструктураПрацуе магазін. Насельніцтва
Вядомыя асобы
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia