Свята-Дабравешчанская царква і базыльянскі кляштар (Малыя Ляды)
Свята-Дабравешчанская царква і базыльянскі кляштар — помнік архітэктуры XVIII—XIX стагоддзяў у Малых Лядах. Месціцца на паўночна-ўсходняй ускраіне вёскі. Уключае царкву Дабравешчання Прасвятой Багародзіцы і жылы корпус. Твор архітэктуры барока. Пры пабудове быў у валоданні Уніяцкай царквы, цяпер — юрысдыкцыя Маскоўскага патрыярхату. Комплекс занесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь як аб’ект гісторыка-культурнай спадчыны рэспубліканскага значэння. ГісторыяВялікае Княства ЛітоўскаеПаводле падання аднаму з жыхароў Лядаў у сне з’явілася Маці Божая, якая загадала яму збудаваць храм у гонар Багародзіцы на месцы з’яўлення яе абраза[1]. Першы драўляны храм быў пабудаваны ў 1732 годзе пры базыльянскім манастыры з фундацыі ваяводы менскага Вялікага Княства Літоўскага Крыштафа Завішы і яго жонкі Тэрэзы Розы з Тышкевічаў. На ўтрыманне Завішы ахвяравалі вёскі Грыва і Слабодка, асобны фальварак і 4 тыс. злотых[2]. Ідэя пабудаваць ужо мураваны храм належыць Ігнацію Завішу, пасля смерці якога ў 1739 годзе была ажыццёўлена яго жонкай Марцыбелай Агінскай, якая ахвяравала на гэтую мэту ў 1746 і 1756 гадах 10 тыс. злотых. Таксама ахвяравалі Ю. Іллініч і А. Беніцкі. У 1792 годзе пачалося будаванне мураванай царквы, скончанае ў 1794 годзе. Пад уладай Расійскай імперыі![]() Па другім падзеле Рэчы Паспалітай (1793 год), калі Малыя Ляды апынуліся ў складзе Расійскай імперыі, манастыр працягваў дзейнічаць як уніяцкі. У 1811—1850 гадах вялося будаванне жылога корпуса. Рымскі Папа Пій VI надаў царкве права надання індульгенцыі. Пры манастыры былі курсы маральнай тэалогіі для манахаў, школа для свецкіх асоб (у 1809 годзе — 38 вучняў, у 1819 годзе — 143), шпіталь. Пасля гвалтоўнага скасавання ў 1839 годзе Уніяцкай царквы былы базыльянскі манастыр быў пераведзены расійскімі ўладамі ў праваслаўе (Маскоўскі патрыярхат) і ўзведзены ў 3-і клас, школа ператворана ў павятовае духоўнае вучылішча, выпускнікам якога давалася права паступаць ва ўніверсітэт. На месцы з’яўлення цудатворнага абраза была пастаўлена капліца, да якой штогод учыняліся хрэсныя хады. Манастыр капітальна адрамантаваны ў 1878 годзе і 1898—1899 гадах (пашыраны іканастас, зроблены новы дах, надбудаваны купал). У 1900 годзе галоўны храм манастыра адноўлены і асвячоны[3]. Найноўшы час![]() У 1918 годзе бальшавіцкія ўлады закрылі манастыр. У 1930-я была закрытая таксама і царква. У Другую сусветную вайну царква адкрытая, але ў 1950-я гады ізноў закрытая савецкімі ўладамі. У 1994 годзе комплекс перададзены Беларускаму экзархату Маскоўскага патрыярхату. У 2010-я гады над дахам царквы надбудавалі вялікі пазалочаны купал-цыбуліну. АрхітэктураЦаркваСабор — помнік архітэктуры барока, пабудаваны з цэглы. Трохнефны храм з прамавугольнай апсідай, накрыты двухсхільным дахам. Да алтарнай часткі прыбудаваныя дзве прамавугольныя сакрысціі. Галоўны фасад па гарызанталі падзелены прафіляванымі карнізамі, па вертыкалі — пілястрамі і завершаны фігурным атыкавым франтонам з валютамі. Плоскасці паміж пілястрамі прарэзаныя высокімі паўцыркульнымі аконнымі праёмамі. Цэнтральная частка вылучаная парталам галоўнага ўваходу і здвоеным акном. Бакавыя фасады дэкарыраваныя плоскімі пілястрамі, франтонамі і нішамі. Інтэр’ерУнутраная прастора падзеленая на нефы чатырма квадратнымі ў плане слупамі. Цэнтральны неф перакрыты цыліндрычным скляпеннем з распалубкамі, бакавыя нефы — крыжовымі скляпеннямі. Сцены раскрапаваныя пілястрамі і паўкалонамі карынфскага ордара ў барочнай інтэрпрэтацыі. Над уваходам — хоры на круглых слупах. Сцены бакавых нефаў і алтарнай часткі дэкарыраваныя размалёўкай, выкананай у тэхніцы грызайль. Галоўны алтар вырашаны барочнай каланадай на высокіх устоях, 2-і ярус — у выглядзе арачнага атыка. Раней апсіду вылучаў іканастас, расчлянёны на 3 ярусы прафіляванымі карнізамі і арнаментальнымі фрызамі. Верхні ярус іканастаса меў 8 абразоў апосталаў у кілепадобных арачных рамах. Цэнтральны абраз «Благавешчанне» знаходзіўся ў 3-лопасцевай кілепадобнай візантыйскай арцы. Існаваў прыдзел у імя святога князя Усевалада. Шанаваўся абраз «Маці Божая Жыровіцкая» (копія XVIII — XIX стагоддзяў абраза Жыровіцкага Успенскага сабора). Манастырскі корпусЖылы корпус пабудаваны з цэглы ў 1811—1850 гадах. Аднапавярховы будынак Г-падобны ў плане, накрыты двухсхільным дахам. Галоўны ўваход абрамлены высокім мураваным ганкам. Цокальны паверх вылучаны гарызантальнай цягай, якая ідзе па ўсім перыметры будынка. Тоўстыя сцены прарэзаныя прамавугольнымі аконнымі праёмамі. Фасады дэкарыраваныя лапаткамі, філёнгавымі нішамі, рустам і завершаны карнізам. Планіроўка галерэйная. Памяшканні ў цокальным паверсе перакрытыя крыжовымі скляпеннямі.
Цікавыя факты
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia