У 1717 г. бацька паслаў яго ў рыцарскую школу ў Дрэздэне. У сваіх мемуарах пакінуў вельмі цікавыя звесткі пра тое, як праходзіла вучоба ў школе. Апрача тэорыі і практыкі фехтавання, коннай язды, замежных моў, гісторыі, механікі і геаметрыі, навучэнцы атрымлівалі веды па архітэктуры, маляванні і чарчэнні. Архітэктуру militaris выкладаў маёр Гер, архітэктуру civilis — капітан Лебенгольц; урокі перспектыўнага малюнку даваў прыдворны мастак Якаб Апельштаат[4]. Пасля заканчэння гадавога курса навучання Ігнацы падараваў каменданту школы генералу Якубу Фрыдэрыку Флемінгу ўласнаручна выкананы малюнак Старога і Новага Дрэздана[5].
Жонка Марцыбела з Агінскіх
Служыў у войску Вялікага княства Літоўскага, меў званне генерал-маёра кавалерыі. У 1727 ажаніўся з прадстаўніцай роду Агінскіх — Марцыбелай, дачкой ваяводы віленскага Казіміра Дамініка Агінскага.
У 1732 заснаваў базільянскі кляштар у Лядах[6], апекваўся ім[7]. Памёр без нашчадкаў[8], а ягоныя маёнткі засталіся ў руках удавы[9].
↑Завіша памылкова падаў прозвішча мастака як Абфэльштэт. Без сумневу, меўся на ўвазе Хрысціян Якаб Апельштаат — Allgemeines Lexikon der bildenden Künstler von der Antike bis zur Gegenwart. Bd. 2: Antonio da Monza-Bassan / unter Mitw. von 300 Fachgelehrten hrsg. von U. Thieme und F. Becker. — Leipzig: Wilhelm Engelmann, 1908. — [2], 600 s. — S. 38 — 39.
↑Pamiętniki Krzysztofa Zawiszy Wojewody Mińskiego (1666—1721) / wyd. z oryg. rękopismu i opatrzone przypiskami przez Juliana Bartoszewicza. — Warszawa: J. Zawisza, 1862. — [6], LXXIII, 438, [2] s., [2] k. tabl.: il. — S. 372—373.
Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — 684 с.: іл. ISBN 985-11-0314-4.
Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 3: Гімназіі — Кадэнцыя / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1996. — 527 с.: іл. ISBN 985-11-0041-2.