Свята-Мікалаеўская царква (Верхалессе)
Царква Святога Мікалая — праваслаўны храм у вёсцы Верхалессе Кобрынскага рёана Брэсцкай вобласці. ГісторыяПабудавана ў 1882—1888 гадах на месцы драўлянага храма, які згарэў 3 красавіка 1881 года. У аснову будынка архітэктар Пётр Залатароў паклаў нармальны чарцёж № 22. 9 жніўня 2020 года ў царкве адбыўся пажар. У выніку былі пашкоджаны дах на плошчы 30 квадратных метраў і купал. Абыйшлося без пацярпелых. Прычына пажару высвятляецца[1]. АрхітэктураПомнік сінадальнага кірунку рэтраспектыўна-рускага стылю з рысамі класіцызму. Вырашана трохчасткавай аб’ёмна-прасторавай кампазіцыяй, складзенай з асноўнага аб’ёму, прамавугольнай апсіды і васьміграннай шатровай званіцы над прытворам. У сілуэце храма пануюць цыбулепадобны купал на васьмігранным барабане ў цэнтры крыжовага шатровага даху і макаўка званіцы. Вертыкальна ашаляваныя фасады апяразаны карнізам простага профілю з дзвюхграннымі заломамі на бакавых фасадах, прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі з сандрыкамі. Тры ўваходы аформлены 2-слуповымі ганкамі пад 2-схільнымі пакрыццямі. Залатаровым быў выкананы і 2-ярусны іканастас у «рускім стылі». Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia