Свята-Мікалаеўская царква (Крычаў)
Свя́та-Мікала́еўская царква́ — драўляны праваслаўны храм у горадзе Крычаве Магілёўскай вобласці, помнік беларускага народнага дойлідства. Гісторыя![]() На Замкавай гары (вул. Сожная), на высокім левым беразе р. Сож. Пабудавана ў 1838 г. з дрэва на месцы старажытнага касцёла Св. Еліяша, узведзенага пры каралю Казіміру І, паводле падання, на месцы язычніцкага капішча. Капітальна перабудавана ў 1950-я гг. АрхітэктураТвор народнага дойлідства. Трохзрубную падоўжна-восевую кампазіцыю фарміруюць прытвор, малітоўная зала, пяцігранная апсіда з бакавымі рызніцамі. Галоўны фасад асноўнага выцягнутага прамавугольнага зруба завершаны галоўкай на двух'ярусным васьмігранным барабане. Гарызантальна ашаляваныя бакавыя фасады расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў ліштвах, вертыкальнай шалёўкай вылучана цокальная і фрызавая часткі фасадаў. Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia