Свята-Мікіцкая царква (Здзітава)
Свята-Мікіцкая царква — помнік драўлянага дойлідства ў вёсцы Здзітава Жабінкаўскага раёна Брэсцкай вобласці Рэспублікі Беларусь. Занесена ў спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. ГісторыяПабудавана ў 1502 годзе на правым беразе ракі Мухавец, пасля чаго неаднаразова перабудоўвалася, у тым ліку ў 1787 годзе[1]. Настаяцелем з’яўляецца протаіерэй Стафан Іванавіч Гапанюк[2]. АрхітэктураПабудавана ў традыцыях заходнепалескай архітэктуры, аднаго з двух тыпаў палескай архітэктурнай школы, якая прэтэндуе на ўключэнне ў Спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА[3]. У шырыню складае 9,4 метра, 15,65 метра ў даўжыню і 6 метраў у вышыню. Складаецца з трох прамавугольных аб’ёмаў: асноўнага, бабінца і апсіды. Дах гонтавы, шматскатны, увянчаны невялікім барабанам з галоўкай. Па баках да апсіды прыбудаваны вузкія невысокія рызніцы пад аднасхільным дахам. У XIX стагоддзі каля ўваходу пабудаваны каркасны тамбур. Сцены вертыкальна пакрыты драўлянымі дошкамі і ўмацаваны сцяжкамі. Вокны высокія, прамавугольныя[1]. Непадалёк ад царквы размешчана двух’ярусная каркасная драўляная званіца, квадратная ў плане, пад шатром. Комплекс характарызуецца манументальнасцю, удалымі прапорцыямі і архітэктурна-мастацкай выразнасцю[1]. ![]() У царкве захоўваецца напісаная ў першай палове — сярэдзіне XVI стагоддзя ікона Маці Божай Адзігітрыі[3]. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia